У Польшчу неўзабаве прыбудзе першая партыя іранскай нафты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.03.2018 14:20
                    
                                 
                
                
                    Розныя крыніцы паставак сыравіны ў Польшчу - адзін з элемэнтаў палітыкі энэргабясьпекі.
                
                
                    
                         Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: GTraschuetz/pixabay.com/CC0 Public Domain
Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: GTraschuetz/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
У Польшчу неўзабаве прыбудзе першая партыя іранскай нафты
Танкер са 130 тысячамі тон іранскай нафты прыбудзе ў Польшчу ў сярэдзіне красавіка.
У Польшчу плыве танкер са 130 тысячамі тон іранскай нафты. Гэта неадкладная пастаўка для PKN Orlen. Паводле польскага канцэрну, „самы вялікі танкер, які ў стане пераплыць Суэцкі канал”, адправіўся з выспы Харк і накіроўваецца ў напрамку Польшчы. У краіну ён прыбудзе ў сярэдзіне красавіка.
Іранская нафта будзе перапрацаваная на НПЗ у Плоцку (Płock) у цэнтральнай Польшчы. Старшыня канцэрну PKN Orlen Даніэль Абайтэк (Daniel Obajtek) паведаміў, што раней сыравіна была правераная ў лябараторыі й прайшла выпрабаваньні на нафтаперапрацоўчых заводах канцэрну. 
Нагадаем, заводы канцэрну PKN Orlen раней перапрацоўвалі таксама нафту зь Іраку, Азэрбайджану, Нігерыі й Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Розныя крыніцы паставак сыравіны ў Польшчу, гэта адзін з элемэнтаў палітыкі энэргетычнай бясьпекі канцэрну.
аз
 У Польшчу плыве танкер са 130 тысячамі тон іранскай нафты для паліўнага канцэрну PKN Orlen. Паводле польскай кампаніі, „самы вялікі танкер, які ў стане пераплыць Суэцкі канал”, адправіўся з выспы Харк і накіроўваецца ў напрамку Польшчы. У краіну ён прыбудзе ў сярэдзіне красавіка.
Іранская нафта будзе перапрацаваная на НПЗ у Плоцку (Płock) у цэнтральнай Польшчы.
Старшыня канцэрну PKN Orlen Даніэль Абайтэк (Daniel Obajtek) паведаміў, што раней сыравіна была правераная ў лябараторыі й прайшла выпрабаваньні на нафтаперапрацоўчых заводах канцэрну. 
Нагадаем, заводы канцэрну PKN Orlen раней перапрацоўвалі таксама нафту зь Іраку, Азэрбайджану, Нігерыі й Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Розныя крыніцы паставак сыравіны ў Польшчу - гэта адзін з элемэнтаў палітыкі энэргетычнай бясьпекі канцэрну.
аз