„Рэгіён трох мораў” – адна з тэмаў візыту старшыні Сэнату ў Славеніі
Станіслаў Карчэўскі сустрэўся з прэзыдэнтам з Борутам Пахарам і прэм'ерам Міраславам Цэрарам.
Сьпікер Сэнат (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) знаходзіцца з афіцыйным візытам у Славенію.
Сёньня польскі палітык сустрэўся з прэзыдэнтам з Борутам Пахарам , прэм'ерам Міраславам Цэрарам і старшынямі абедзьвюх палатаў парлямэнта Славеніі.
Размовы датычылі эканамічнага, гандлёвага, навуковага й турыстычнага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.
На другі дзень візыту дэлегацыя польскага Сэнату на чале са старшынём Станіславам Карчэўскім прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця помніка польскім жаўнерам, якія загінулі ў Славеніі ў часы Першай сусьветнай вайны.
Польская дэлегацыя таксама наведае Інстытут Сьвятога Станіслава ў Любляне. Гэта каталіцкія навучальная ўстанова, заслужаная для славенскай мовы й культуры, названая ў гонар сьвятога Станіслава Косткі (Stanisław Kostka).
Візыт у Славеніі будзе таксама нагодай да сустрэчы з тамтэйшымі палякамі.
аз
Сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) знаходзіцца з афіцыйным візытам у Славенію.