Беларуска Сьвятлана Саханенка стала трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.03.2018 10:05
Сёньня ў Пхёнчхане яна заваявала залаты мэдаль у лыжнай гонцы на 7,5 км.
PAP/EPA/THOMAS LOVELOCK / HANDOUT
Беларуска Сьвятлана Саханенка стала трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкай
Беларуска Сьвятлана Саханенка стала трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкай, заваяваўшы сёньня ў Пхёнчхане залаты мэдаль у лыжнай гонцы на 7,5 км, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дыстанцыю клясычным стылем для спартсмэнаў з дрэнным зрокам яна прабегла за 22 мін. 19,3 сек. Расейка Міхаліна Лысова заняла другое месца, адстаўшы ад пераможцы на 36,3 сек. Бронзавую ўзнагароду заваявала Карына Эдлінгер з Аўстрыі – +1 мин.03,6 сек.
Для Сьвятланы Саханенкі гэта ўжо трэцяя залатая ўзнагарода Паралімпіяды. Раней яна стала чэмпіёнкай у бегу на 15 км вольным стылем і перамагла ў спрынце на 1,5 км. На рахунку выхаванкі Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзэрву, дзе яна пачынала заняткі спортам, ёсьць і бронзавая ўзнагарода ў біятлёне на 6 км.
Беларуска Сьвятлана Саханенка стала трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкай, заваяваўшы сёньня ў Пхёнчхане залаты мэдаль у лыжнай гонцы на 7,5 км, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дыстанцыю клясычным стылем для спартсмэнаў з дрэнным зрокам яна прабегла за 22 хв. 19,3 сек. Расейка Міхаліна Лысова заняла другое месца, адстаўшы ад пераможцы на 36,3 сек. Бронзавую ўзнагароду заваявала Карына Эдлінгер з Аўстрыі – +1 хв.03,6 сек.Для Сьвятланы Саханенкі гэта ўжо трэцяя залатая ўзнагарода Паралімпіяды. Раней яна стала чэмпіёнкай у бегу на 15 км вольным стылем і перамагла ў спрынце на 1,5 км. На рахунку выхаванкі Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзэрву, дзе яна пачынала заняткі спортам, ёсьць і бронзавая ўзнагарода ў біятлёне на 6 км.
ав