Logo Polskiego Radia
Print

Палякі пабудуюць плот на мяжы зь Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.03.2018 14:21
Каб абараняцца ад АЧС, Польшча плянуе пабудаваць плот уздоўж сваёй усходняй мяжы.

rcvd/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі змагаюцца з распаўсюджаньнем АЧС у краіне
Каб абараняцца ад АЧС, Польшча плянуе пабудаваць плот уздоўж сваёй усходняй мяжы.
Каля 1,5 тысячы выпадкаў заражэньня афрыканскай чумой сьвіней былі пацьверджаныя ў дзікоў на тэрыторыі Польшчы. У апублікаваным на мінулым тыдні дакладзе галоўны лекар вэтэрынарыі, паведаміў пра чарговыя сто выпадкаў заражэньня вірусам, які зьяўляецца небясьпечным для сьвіней.
Яцэк Лукашэвіч (Jacek Łukaszewicz) з Нацыянальнай лекарска-вэтэрынарнай палаты адзначае, што наяўнасьць віруса АЧС азначае ня толькі пагрозу для жывёл, але таксама гандлёвыя абмежаваньні.
„Гэта вельмі вялікая пагроза для экспарту. Калі б хвароба распаўсюдзілася на чарговыя тэрыторыі краіны, гэта, хутчэй за ўсё, сустрэлася б новымі абмежаваньнямі. Гэта мог бы быць сур'ёзны ўдар па эканоміцы”, - кажа Яцэк Лукашэвіч.
Выпадкі АЧС былі выяўленыя на ўсходзе і ў цэнтральнай частцы краіны. Галоўны лекар вэтэрынарыі Кшыштаф Немчук (Krzysztof Niemczuk) зьвяртае ўвагу на тое, што вірусам могуць быць заражаныя ня толькі дзікі, але таксама корм.
Нагадаем, Польшча разглядае магчымасьць будаўніцтва ўздоўж усходняй мяжы плоту, даўжынёй у больш за 1000 км. Гэта павінна абмежаваць міграцыю ў краіну дзікоў з Украіны й Беларусі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт