Logo Polskiego Radia
Print

У шматкватэрным доме ў Познані выбухнуў газ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2018 10:37
Тры асобы загінулі, 22 былі параненыя, у тым ліку, 3 - сур'ёзна.
У шматкватэрным доме ў Познані выбухнуў газ.У шматкватэрным доме ў Познані выбухнуў газ. PAP/Jakub Kaczmarczyk

У шматкватэрным доме ў Познані выбухнуў газ
Адна асоба загінула, 18 былі параненыя, у тым ліку, 3 - сур'ёзна.
Раніцай у шматкватэрным доме ў Познані на захадзе Польшчы адбыўся моцны выбух газу. Паводле папярэдняй інфармацыі пажарнай службы, адна асоба загінула, 18 былі параненыя, у тым ліку, 3 - сур'ёзна.
Выбух адбыўся каля 8.00 раніцы ў чатырохпавярховым, старым шматкватэрным будынку на вуліцы 28 Чэрвеня. Частка дому абвалілася.
Як паведаміў прэс-сакратар Ваяводзкага аддзелу пажарнай службы ў Познані Славамір Брандт (Sławomir Brandt) , параненыя знаходзяцца пад апекай лекараў.
На месцы працягваецца пашуковая акцыя. На месца здарэньня накіравалася таксама група спэцыяліста па пошуку й выратаваньні з Варшавы.
аз

Раніцай у шматкватэрным доме ў Познані на захадзе Польшчы адбыўся моцны выбух газу. Паводле папярэдняй інфармацыі пажарнай службы, тры асобы загінулі, 22 былі параненыя.

Выбух адбыўся каля 8.00 раніцы ў чатырохпавярховым, старым шматкватэрным будынку на вуліцы 28 Чэрвеня. Частка дому абвалілася.

Як паведаміў прэс-сакратар Ваяводзкага аддзелу пажарнай службы ў Познані Славамір Брандт (Sławomir Brandt) , параненыя знаходзяцца пад апекай лекараў.

Працягваецца пашуковая акцыя. На месца здарэньня накіравалася таксама група спэцыялістаў па пошуку й выратаваньні з Варшавы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт