Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША 5 чалавек загінулі ў выніку шторму на ўсходнім узьбярэжжы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.03.2018 15:30
Моцны шторм абрынуўся на паўночна-ўсходняе ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў.
Шторм у МасачусэтсШторм у Масачусэтс EPA/GREG COOPER

Пяць сьмяротных ахвяраў, каля мільёна чалавек без электрычнасьці і больш за 3 тысячы адмененых авіярэйсаў - гэта выніки моцнага шторму, які абрынуўся на паўночна-ўсходняе ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў. Ён прынёс дождж, сьнег, град і парывісты вецер.

У цяперашні час горш за ўсё ідуць справы ў штаце Масачусэтс. На мясцовым узьбярэжжы Атлянтыкі шторм. Паляпшэньня ўмоў можна чакаць толькі пасьля дванаццаці гадзін. У Бостане вуліцы затопленыя. Ратавальнікі эвакуіравалі з жылых дамоў 50 чалавек .

На ўсходнім узьбярэжжы 22 мільёны людзей апынуліся пад пагрозай затапленьня. Аэрапорты ў Нью-Ёрку, Бостане і Філядэльфіі адмянілі сотні рэйсаў. Многія рэйсы затрыманыя. Таксама не курсуюць цягнікі. У Вашынгтоне на Капіталійскім узгорку ў будынку Кангрэсу вецер разьбіў частку вокнаў. У сталіцы зачыненыя школы і не працуюць некаторыя ўстановы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт