У Кіеве 10 чалавек атрымалі раненьні і 50 былі затрыманыя
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.03.2018 13:06
Гэта дэманстранты з намётавага мястэчка перад будынкам украінскага парлямэнта.
Намётавае мястэчка перад украінсім парлямэнтам,Кіеў 2018radyjo.net/screen 5 kanal
У Кіеве дзесяць чалавек атрымалі раненьні і, па меншай меры, 50 былі затрыманыя пасьля сутыкненьняў паміж паліцыяй і дэманстрантамі з намётавага мястэчка перад будынкам украінскага парлямэнта. Дзясяткі прыхільнікаў грузінскага прэзыдэнта і былога губэрнатара Адэсы Міхаіла Саакашвілі, з кастрычніка дамагаюцца адстаўкі прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
Кіеўская паліцыя паведаміла, што пацярпелі чатыры супрацоўнікі, а шасьцярых дэманстрантаў мелі патрэбу ў мэдыцынскай дапамозе.
Паліцыя арыштавала пяцьдзесят чалавек, якія аказвалі супраціў. Паліцыя паведамляе, што яна правяла акцыю ў намётавым мястэчку ў рамках расьсьледаваньня інцыдэнтаў з удзелам пратэстуючых.
Міхаіл Саакашвілі, былы прыхільнік Парашэнкі, стаў адным з яго найбольшых ворагаў. Абвінаваціў прэзыдэнта Ўкраіны ў падтрымцы карупцыі.
У сваю чаргу ўлады ў Кіеве абвінавацілі экс-прэзыдэнт Грузіі ў спробе дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне. Саакашвілі, які знаходзіцца ў выгнаньні ва Ўкраіне, у лютым быў дэпартаваны ў Польшчу. У цяперашні час ён знаходзіцца ў Нідэрляндах.
яс