Пададзены першы зыск за дзеяньне супраць добрага імя польскага народу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.03.2018 12:07
                    
                                 
                
                
                    Фонд "Рэдут добрага імя" падаў у Варшаўскі суд пазоў супраць аргентынскага інтэрнэт-выданьня «Pagina 12».
                
                
                    
                         Instytut Pamięci Narodowej
Instytut Pamięci Narodowej
                     
                
                
                
               
                
                         Фонд "Рэдут добрага імя" (Reduta Dobrego Imienia) падаў у Варшаўскі суд пазоў супраць аргентынскага інтэрнэт-выданьня «Pagina 12». Фонд спасылаецца на папраўкі закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
Арганізацыя патлумачыла, чаму падала ў суд. Прычынай стала праілюстраваньне артыкула пра забойства габрэяў падчас вайны ў мясцовасьці Едвабнэ фатаграфіяй забітых жаўнераў польскага падпольля. Фотаздымак зрабіла камуністычная бясьпека. Гэта пасьмяротны здымак групы салдат з падразьдзяленьня Мячыслава Дземяшкевіча «Роя» з 25 лютага 1950 года.
Арганізацыя называе дзеяньне аргентынскага выдавецтва маніпуляцыяй, якая наносіць шкоду польскаму народу і парушае добрае імя польскіх жаўнераў. «Гэта наўмыснае злоўжываньне, якое павінна замацаваць у чытачоў перакананьне пра польскі антысэмітызм», – лічыць арганізацыя.
Папраўкі да Закону аб ІНП уступілі ў сілу 1 сакавіка. У адпаведнасьці з законам, тыя, хто публічна і насуперак фактам, прыпісвае польскай нацыі або польскай дзяржаве адказнасьць за злачынствы, учыненыя ў Трэцім Рэйхам або іншыя злачынствы супраць чалавечнасьці, будуць падвяргацца штрафу або пазбаўленьню волі на тэрмін да трох гадоў.
яс