У горным курортным горадзе Крыніца Здруй, які разьмешчаны на поўдні Польшчы, пачалася 13-я Сусьветная спартакіяда палякаў замежжа. У спартыўных гульнях прымае ўдзел амаль 550 чалавек з 24 дзяржаў, у тым ліку зь Беларусі, Летувы, Чэхіі, Гішпаніі, ЗША й Канады.
Спаборніцтвы ў рамках мерапрыемства адбываюцца ў некалькіх спартыўных дысцыплінах, у прыватнасьці, гэта лыжны бег, горналыжны спорт, сноўбордынг, шорт-трэк, фігурнае катаньне. Акрамя таго, прадстаўнікі польскай дыяспары спаборнічаюць у хакеі, скандынаўскай хадзьбе й мнагабор'і. Частка спаборніцтваў адбываецца ў сямейных заліках.
13-я Сусьветная спартакіяда палякаў замежжа завершыцца 1 сакавіка. Самай шматлікай камандай на гульнях зьяўляецца група палякаў зь Летувы.
Ганаровым патронам мерапрыемства зьяўляецца прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, а інфармацыйную падтрымку забясьпечвае Канал замежнага вяшчаньня Польскага радыё.
У горным курортным горадзе Крыніца-Здруй, які разьмешчаны на поўдні Польшчы, пачалася 13-я Сусьветная спартакіяда палякаў замежжа. У спартыўных гульнях прымае ўдзел амаль 550 чалавек з 24 дзяржаў, у тым ліку зь Беларусі, Летувы, Чэхіі, Гішпаніі, ЗША й Канады.
Спаборніцтвы ў рамках мерапрыемства адбываюцца ў некалькіх спартыўных дысцыплінах, у прыватнасьці, гэта лыжны бег, горналыжны спорт, сноўбордынг, шорт-трэк, фігурнае катаньне. Акрамя таго, прадстаўнікі польскай дыяспары спаборнічаюць у хакеі, скандынаўскай хадзьбе й мнагабор'і. Частка спаборніцтваў адбываецца ў сямейных заліках.
13-я Сусьветная спартакіяда палякаў замежжа завершыцца 1 сакавіка. Самай шматлікай камандай на гульнях зьяўляецца група палякаў зь Летувы.
Ганаровым патронам мерапрыемства зьяўляецца прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, а інфармацыйную падтрымку забясьпечвае Канал замежнага вяшчаньня Польскага радыё.
вс
фота: PAP/Dominik Gajda