Палякі запусьцілі мабільнае прыкладаньне, якое дазваляе знайсьці сабутэльнікаў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        22.02.2018 16:44
                    
                    Дарэчы, назва прыкладаньня адпаведная – яго назвалі Bimber, што ў перакладзе з польскай мовы азначае «самагон».
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Палякі запусьцілі мабільнае прыкладаньне, якое дазваляе знайсьці сабутэльнікаў
Палякі запусьцілі мабільнае прыкладаньне, якое дазваляе знайсьці сабутэльнікаў. Сыстэма падобная на амэрыканскае прыкладаньне Tinder, пры дапамозе якога можна дамовіцца на рандэву альбо сэкс. Дзякуючы ж польскаму прыкладаньню замест хлопца ці дзяўчыны можна знайсьці кампаньёна для выпіўкі. Пры гэтым можна сустракацца ня толькі ўдваіх: ініцыятар алькагольнай імпрэзы можа праз прыкладаньне заснаваць групу, да якой могуць далучацца іншыя карыстальнікі.
Дарэчы, назва прыкладаньня адпаведная – яго назвалі Bimber, што ў перакладзе з польскай мовы азначае «самагон».
Прыкладаньне працуе паводле геалякалізацыі. Пакуль што даступная вэрсія для сыстэмы Android, праз два месяцы будзе запушчаная вэрсія для iOS.
Палякі запусьцілі мабільнае прыкладаньне, якое дазваляе знайсьці сабутэльнікаў.
Сыстэма падобная на амэрыканскае прыкладаньне Tinder, пры дапамозе якога можна дамовіцца на рандэву альбо сэкс. Дзякуючы ж польскаму прыкладаньню замест хлопца ці дзяўчыны можна знайсьці кампаньёна для выпіўкі. Пры гэтым можна сустракацца ня толькі ўдваіх: ініцыятар алькагольнай імпрэзы можа праз прыкладаньне заснаваць групу, да якой могуць далучацца іншыя карыстальнікі.

вс