Пяць гадоў таму ня стала Сакрата Яновіча
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.02.2018 07:12
Сакрат Яновіч – беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.
Кампакт-дыск зь мініятурамі Сакрата ЯновічаЗ. Косьцін/radyjo.net
Пяць гадоў без Сакрата Яновіча – беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч беларускай меншасьці ў Польшчы родам з Крынак на Беласточчыне памёр 17 лютага 2013 года. Сакрат Яновіч доўгі час быў зьвязаны з тыднёвікам беларусаў Польшчы «Ніва» ды літаратурным аб'яднаньнем «Белавежа». У часы камуністычнай Польшчы, як сам прызнаўся, супрацоўнічаў з польскай службай бясьпекі. Парываючы сувязі са спэцслужбамі, супрацоўнічаў з польскім апазыцыйным рухам «Салідарнасьць». Пры канцы васьмідзясятых, пачатку дзевяностых гадоў Сакрат Яновіч стаяў у вытокаў палітычнага жыцьця беларускай меншасьці ва ўжо дэмакратычнай Польшчы. Нягледзячы на супярэчлівы лёс, ён застаецца важнай асобай для некалькіх пакаленьняў беларусаў Беласточчыны.
ЯНОВІЧ
Папулярызацыяй спадчыны Сакрата Яновіча пасьля ягонай сьмерці працягвае займацца фундацыя «Villa Sokrates», якая праводзіць запачаткаваныя пісьменьнікам мастацкія сустрэчы ў Крынках «Беларускія трыялёгі». Летась таксама пабачыў сьвет аўдыёбук зь мініятурамі Сакрата Яновіча.
Пяць гадоў без Сакрата Яновіча – беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч беларускай меншасьці ў Польшчы родам з Крынак на Беласточчыне памёр 17 лютага 2013 года.
Сакрат Яновіч (1936 год нараджэньня) доўгі час быў зьвязаны з тыднёвікам беларусаў Польшчы «Ніва» ды літаратурным аб'яднаньнем «Белавежа». У часы камуністычнай Польшчы, як сам прызнаўся, супрацоўнічаў з польскай службай бясьпекі. Парываючы сувязі са спэцслужбамі, супрацоўнічаў з польскім апазыцыйным рухам «Салідарнасьць». Пры канцы васьмідзясятых, пачатку дзевяностых гадоў Сакрат Яновіч стаяў у вытокаў палітычнага жыцьця беларускай меншасьці ва ўжо дэмакратычнай Польшчы. Нягледзячы на супярэчлівы лёс, ён застаецца важнай асобай для некалькіх пакаленьняў беларусаў Беласточчыны.
Папулярызацыяй спадчыны Сакрата Яновіча пасьля ягонай сьмерці працягвае займацца фундацыя «Villa Sokrates», якая праводзіць запачаткаваныя пісьменьнікам мастацкія сустрэчы ў Крынках «Беларускія трыялёгі». Летась таксама пабачыў сьвет аўдыёбук зь мініятурамі Сакрата Яновіча. Рэпартаж Зьміцера Косьціна.
слухайце далучаны гукавы файл