У Польшчы ўзмоцняць барацьбу з фашызмам і нянавісьцю 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.02.2018 12:17
                    
                                 
                
                
                    Шэраг крокаў у згаданым пытаньні запрапанаваў кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яахім Брудзіньскі зьвярнуўся да прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага з прапановай стварыць міжведамасную групу па супрацьдзеяньні прапагандзе фашызму й іншых таталітарных ідэалёгій, а таксама па барацьбе са злачынствамі на глебе нянавісьці.
Мэта стварэньня міжведамаснай групы – павышэньне эфэктыўнасьці барацьбы з публічнай прапагандай фашызму й іншых таталітарных рэжымаў, а таксама са злачынствамі на глебе этнічнай, расавай ды канфэсійнай нянавісьці. Пра гэта ў суботу, 17 лютага, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. У склад групы павінны ўвайсьці прадстаўнікі МУС, МЗС, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, а таксама паліцыі, Памежнай службы ды Агенцтва ўнутранай бясьпекі. Прапануецца, каб у працы міжведамаснай групы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі няўрадавых арганізацый.
Кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яахім Брудзіньскі зьвярнуўся да прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага з прапановай стварыць міжведамасную групу па супрацьдзеяньні прапагандзе фашызму й іншых таталітарных ідэалёгій, а таксама па барацьбе са злачынствамі на глебе нянавісьці.
Мэта стварэньня міжведамаснай групы – павышэньне эфэктыўнасьці барацьбы з публічнай прапагандай фашызму й іншых таталітарных рэжымаў, а таксама са злачынствамі на глебе этнічнай, расавай ды канфэсійнай нянавісьці. Пра гэта ў суботу, 17 лютага, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
У склад групы павінны ўвайсьці прадстаўнікі МУС, МЗС, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, а таксама паліцыі, Памежнай службы ды Агенцтва ўнутранай бясьпекі. Прапануецца, каб у працы міжведамаснай групы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі няўрадавых арганізацый.
вс