Прэм'ер Польшчы выказаў крытыку ў адрас рэалізацыі праекта Nord Stream II у інтэрвію нямецкаму выданьню «Die Welt».
Прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі перасьцярог Нямеччыну ад будаўніцтва газаправода Nord Stream II. Менавіта гэтая тэма зьяўляецца ключавой для абмеркаваньня на сустрэчы кіраўніка польскага ўрада з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне.
Матэвуш Маравецкі заявіў, што будаўніцтва Nord Stream II – гэта пытаньне ня толькі эканомікі. Ён тычыцца таксама бясьпекі ў сувязі з патэнцыяльнымі плянамі Расеі:
«Расея экспартуе прыкладна 180-185 млрд кубамэтраў газу ў год, з якіх трэць ідзе праз Украіну і залежыць ад яе транзытных магчымасьцяў. Агрэсіўныя дзеяньні Расеі ў Данбасе да пэўнай ступені стрымліваліся з-за рызыкі, што з украінскімі газаправодамі можа адбыцца нешта дрэннае. Калі будзе пабудаваны Nord Stream II, залежнасьць ад Украіны будзе нулявая альбо вельмі нізкая, у сувязі з чым можна ўявіць сабе, якімі могуць быць ваенныя і палітычныя сцэнары».
На думку Матэвуша Маравецкага, у гэтай інвэстыцыі няма неабходнасьці, яна шкодная і падзяляе краіны Эўразьвязу. Ацэньваецца, што кожны год дзякуючы газаправоду Nord Stream II Расея зможа перасылаць у Нямеччыну як мінімум 55 млрд кубамэтраў газу.
Прэм'ер Польшчы выказаў крытыку ў адрас рэалізацыі праекта Nord Stream II у інтэрвію нямецкаму выданьню «Die Welt».
Прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі перасьцярог Нямеччыну ад будаўніцтва газаправода Nord Stream II. Менавіта гэтая тэма зьяўляецца ключавой для абмеркаваньня на сустрэчы кіраўніка польскага ўрада з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне.
Матэвуш Маравецкі заявіў, што будаўніцтва Nord Stream II – гэта пытаньне ня толькі эканомікі. Ён тычыцца таксама бясьпекі ў сувязі з патэнцыяльнымі плянамі Расеі.
«Расея экспартуе прыкладна 180-185 млрд кубамэтраў газу ў год, з якіх трэць ідзе праз Украіну і залежыць ад яе транзытных магчымасьцяў. Агрэсіўныя дзеяньні Расеі ў Данбасе да пэўнай ступені стрымліваліся з-за рызыкі, што з украінскімі газаправодамі можа адбыцца нешта дрэннае. Калі будзе пабудаваны Nord Stream II, залежнасьць ад Украіны будзе нулявая альбо вельмі нізкая, у сувязі з чым можна ўявіць сабе, якімі могуць быць ваенныя і палітычныя сцэнары», - гаварыў Матэвуш Маравецкі.

ав