Саакашвілі: «Я знайду спосаб вярнуцца ва Ўкраіну»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.02.2018 14:47
                    
                                 
                
                
                    Саакашвілі таксама дадаў, што ён ня будзе прасіць палітычны прытулак у Польшчы.
                
                
                    
                         Micheil SaakaszwiliEuropean People's Party[CC BY 2.0], via Wikimedia Commons
Micheil SaakaszwiliEuropean People's Party[CC BY 2.0], via Wikimedia Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Міхаіл Саакашвілі заявіў у Варшаве, што ў бліжэйшыя некалькі дзён ён будзе вырашаць, што рабіць далей. На яго думку, прэзыдэнт Пётр Парашэнка лічыць яго сваім самым небясьпечным праціўнікам, таму вырашыў яго арыштаваць.
Саакашвілі таксама дадаў, што ён ня будзе прасіць палітычны прытулак у Польшчы. «Я знайду спосаб вярнуцца ва Ўкраіну», - сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі ў польскай сталіцы.
Былы прэзыдэнт Грузіі заявіў, што ён працягне барацьбу супраць карумпаваных алігархаў ва Ўкраіне і ў Грузіі, арышт не паўстрымае яго ад дзеяньняў, а наадварот мабілізуе да барацьбы.
«Мы зможам правесьці мабілізацыю людзей ва Ўкраіне, якія адхіляць алігархаў ад улады. Я пастараюся мабілізаваць ўкраінскую апазыцыю», - сказаў Саакашвілі.
Паводле слоў былога прэзыдэнта Грузіі, «час Парашэнкі і яго каманды набліжаецца да канца. Гэтыя людзі ня маюць права на ўладу ва Ўкраіне».
Учора былы прэзыдэнт Грузіі і былы губернатар Адэсы быў затрыманы ў Кіеве памежнымі службамі. Затым ён быў пасаджаны на самалёт у Варшаву. Украінскія ўлады дэпартавалі Саакашвілі ў Польшчу, таму што ў мінулым годзе ён з Польшчы нелегальна прабраўся на тэрыторыю Ўкраіны.
яс