Мінулы тыдзень – самы крывавы ў Сірыі за апошнія 2 гады
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        10.02.2018 16:52
                    
                                 
                
                
                    ААН: Авіяналёты, зьдзейсьненыя авіяцыяй Асада і Расеі, можна прызнаць ваеннымі злачынствамі.
                
                
                    
                         Дзеці - ахвяры артабстрэлу ў горадзе Дума ў сірыйскай правінцыі Ўсходняя Гута. PAP/EPA/MOHAMMED BADRA
Дзеці - ахвяры артабстрэлу ў горадзе Дума ў сірыйскай правінцыі Ўсходняя Гута. PAP/EPA/MOHAMMED BADRA
                     
                
                
                
               
                
                         230 мірных жыхароў загінулі ў Сірыі ў выніку авіяналётаў, зьдзейсьненых на мінулым тыдні авіяцыяй Башара Асада й Расеі. Гэта самыя кровапралітныя бамбардаваньні за апошні час, і іх можна прызнаць ваеннымі злачынствамі – заявіў у суботу Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зэйд Раад Аль-Хусэйн. Прадстаўнік ААН таксама падкрэсьліў, што ёсьць зьвесткі пра прымяненьне расейскай і сірыйскай урадавай авіяцыяй «таксычных сродкаў».
Паводле Сірыйскай абсэрваторыі правоў чалавека, мінулы тыдзень у ахопленай вайной дзяржаве быў самым крывавым з 2015 году. Сілы Асада атакавалі паўднёва-заходнія рэгіёны краіны, якія кантралююцца Свабоднай сірыйскай арміяй.
У аўторак міжнародная камісія ААН пачала сьледзтва па справе прымяненьня сірыйскімі ўрадавымі войскамі атрутных газаў. У заяве, апублікаванай у Жэнэве гаворыцца, што «бомбы, якія, хутчэй за ўсё, утрымліваюць хлёр, былі выкарыстаныя ў гарадах Саракіб і Дама ў сірыйскай правінцыі Ўсходняя Гута».
PAP/ап