DPA: новы эўрапейскі цэнтар NATO будзе разьмешчаны ў Нямеччыне
Нагадаем, за разьмяшчэньне цэнтра камандаваньня альянсу на сваёй тэрыторыі хадайнічала таксама Польшча.
Паўночнаатлянтычны альянс прыняў папярэдняе рашэньне аб разьмяшчэньні аднаго са сваіх новых цэнтраў камандаваньня ў Нямеччыне, паведаміла агенцтва DPA. Афіцыйнае рашэньне па гэтай справе будзе прынятае на наступным тыдні на саміце міністраў абароны краінаў NATO.
Міністар абароны Нямеччыны Ўрсуля фон дэр Ляен прапанавала, каб адна з двух асноўных штаб-кватэраў NATO была створаная ў Нямеччыне й, паводле агенцтва DPA, альянс гэтую прапанову падтрымаў.
„На дадзены момант няма іншых кандыдатаў”, - гаворыцца ў паведамленьні агенцтва DPA.
Новы цэнтар камандаваньня альянсу, хутчэй за ўсё, будзе знаходзіцца непадалёк Бона. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, кіраўніцтва NATO вырашыла, што з-за лягістыкі й інфраструктуры, гэта Нямеччына зьяўляецца найлепшым месцам дысьлякацыі новага цэнтра.
Нагадаем, Польшча таксама хадайнічала за разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі аднаго з двух новых цэнтар камандаваньня NATO.
Новы цэнтар камандаваньня NATO ў Эўропе павінен палепшыць лягістычныя магчымасьці альянсу на старым кантынэнце. Мэтай другога цэнтра, які ўзьнікне ў Злучаных Штатах Амэрыкі, будзе ахова марскіх шляхоў праз Атлянтыку паміж Эўропай і Амэрыкай.
аз
Паўночнаатлянтычны альянс прыняў папярэдняе рашэньне аб разьмяшчэньні аднаго са сваіх новых цэнтраў камандаваньня ў Нямеччыне, паведаміла агенцтва DPA. Афіцыйнае рашэньне па гэтай справе будзе прынятае на наступным тыдні на саміце міністраў абароны краінаў NATO.
Міністар абароны Нямеччыны Ўрсуля фон дэр Ляен прапанавала, каб адна зь дзьвюх асноўных штаб-кватэраў NATO была створаная ў Нямеччыне й, паводле агенцтва DPA, альянс гэтую прапанову падтрымаў.