ЗША і Францыя расчараваныя новым польскім законам
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.02.2018 11:04
А. Дуда падпісаў закон, які ўводзіць пакараньне за выкарыстаньне фармулёўкі «польскія лягеры сьмерці».
PAP/EPA/CHRIS KLEPONIS / POOL
ЗША расчараваныя тым, што Анджэй Дуда падпісаў закон пра Інстытут нацыянальнай памяці – заявіў дзяржсакратар ЗША Рэкс Цілерсан.
Учора польскі прэзыдэнт падпісаў рэзанансны законапраект і вырашыў накіраваць яго ў Канстытуцыйны суд. Закон уводзіць пакараньне за выкарыстаньне фармулёўкі «польскія лягеры сьмерці» і распаўсюд іншых фактаў пра ўдзел палякаў у Галакосьце, што ўлады краіны лічаць паведамленьнямі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці.
Крытычна пра падпісаньне Анджэем Дудам законапраекту выказаўся таксама МЗС Францыі. Міністар замежных спраў гэтай краіны новы закон назваў “неадпаведным” і “годным асуджэньня”. “Ня трэба нанова пісаць гісторыю, гэта ніколі не прыводзіць да дабра. Неабходна найперш абапірацца на памяць пра Галакост, абвяшчаць яе паўсюль, рэгулярна, сыстэматычна”, - заявіў Жан-Іў Ле Дрыан.

ав