Грыбаўскайце: дысьлякацыя Існакдэраў у Калінінградзе будзе мець пастаянны характар
„Гэта азначае пагрозу ня толькі для Летувы, але таксама для паловы Эўропы”, - заявіла летувіская прэзыдэнт.
Расея разгортвае ў Калінінградзкай вобласьці комплексы, здольныя пераносіць ядзерныя боегалоўкі, паведаміла прэзыдэнт Летувы. У сваю чаргу, паводле летувіскага міністра абароны, дысьлякацыя расейскіх ракет  будзе мець пастаянны характар.
На прэс-канфэрэнцыі Даля Грыбаўскайце паведаміла, што зь сёньняшняга дня расейцы пачалі разьмяшчаць у Калінінградзкай вобласьці ракеты „Іскандэр”. 
„Гэта азначае пагрозу ня толькі для Летувы, але таксама для паловы Эўропы”, - заявіла прэзыдэнт Грыбаўскайце, якая прыняла ўдзел у мерапрыемстве з нагоды першай гадавіны разьмяшчэньня шматнацыянальнага батальёна NАТО ў Летуве.
Міністар нацыянальнай абароны Летувы Раймундас Каробліс дадаў, што раней Расея пастаўляла ў Калінінград ракетныя комплексы, напрыклад, на час манэўраў, але на гэты раз сытуацыя іншая. 
„Цяпер яны разьмяшчаюцца там назаўсёды, разам з усёй неабходнай  інфраструктурай”, - запэўніў кіраўнік летувіскага Мінабароны. 
аз