«Абвінавачваньне палякаў ва ўдзеле ў Галакосьце зьяўляецца антыпалянізмам»
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.02.2018 17:07
                    
                    Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі прадставіў дыпляматам свой погляд на канфлікт з Ізраілем.
                
                         Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў КарчэўскіPAP/Tomasz Gzell

Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі сустрэўся з дыпляматычным корпусам, акрэдытаваным у Варшаве. Выступаючы перад дыпляматамі, галоўны польскі сэнатар прадставіў свой погляд на сытуацыю вакол непаразуменьня, узьніклага ў сувязі з прыняцьцем парлямэнтам зьменаў у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Яны ўводзяць крымінальную адказнасьць за ўскладаньне на палякаў віны ў злачынствах нацызму. Нагадаем, супраць зьменаў рэзка выступіў Ізраіль, а таксама ЗША. Паводле часткі габрэйскіх асяродзьдзяў, падчас вайны некаторыя палякі прымалі ўдзел у перасьледзе габрэяў.
Падчас выступленьня Станіслаў Карчэўскі сказаў, што абвінавачваньне палякаў ва ўдзеле ў Галакосьце зьяўляецца антыпалянізмам, нагадаўшы, што менавіта польскі ўрад у эміграцыі першы паведаміў сусьветнай грамадзкасьці пра масавыя забойствы палякаў.
На сустрэчы са старшынём сэнату ня было амбасадара Ізраіля ў Польшчы Анна Азары, аднак зь ёй Станіслаў Карчэўскі сустрэўся асабіста два тыдні таму.
Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі сустрэўся з дыпляматычным корпусам, акрэдытаваным у Варшаве. Выступаючы перад дыпляматамі, галоўны польскі сэнатар прадставіў свой погляд на сытуацыю вакол непаразуменьня, узьніклага ў сувязі з прыняцьцем парлямэнтам зьменаў у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Яны ўводзяць крымінальную адказнасьць за ўскладаньне на палякаў віны ў злачынствах нацызму. Нагадаем, супраць зьменаў рэзка выступіў Ізраіль, а таксама ЗША. Паводле часткі габрэйскіх асяродзьдзяў, падчас вайны некаторыя палякі прымалі ўдзел у перасьледзе габрэяў.
Падчас выступленьня Станіслаў Карчэўскі сказаў, што абвінавачваньне палякаў ва ўдзеле ў Галакосьце зьяўляецца антыпалянізмам, нагадаўшы, што менавіта польскі ўрад у эміграцыі першы паведаміў сусьветнай грамадзкасьці пра масавыя забойствы палякаў.
На сустрэчы са старшынём Сэнату ня было амбасадара Ізраіля ў Польшчы Анны Азары, аднак зь ёй Станіслаў Карчэўскі сустрэўся асабіста два дні таму.
вс