Беспрацоўе ў эўразоне ўпала да рэкорднага ўзроўню
Без працы ў супольнасьці застаецца амаль 18 мільёнаў чалавек, зь якіх больш за 14 мільёнаў у краінах эўразоны.
Беспрацоўе ў Эўрапейскім Зьвязе і ў эўразоне застаецца на самым нізкім узроўні ў гісторыі. Эўрастат, статыстычнае ўпраўленьне Эўразьвязу, паведаміла, што ў сьнежні ўзровень беспрацоўя ў эўразоне склаў 8,7%, а ў Эўразьвязе - 7,3%.
Дадзеныя Эўрастату паказваюць, што ў эўразоне зафіксаваны самы нізкі ўзровень беспрацоўя са студзеня 2009 году, у сваю чаргу ў ЭЗ - з кастрычніка 2008 году.

У параўнаньні зь мінулым годам, узровень беспрацоўя зьнізіўся ва ўсіх краінах Эўразьвязу. Найлепш у гэтым аспэкце сытуацыя выглядае ў Чэхіі, дзе бяз працы застаецца 2,3% чалавек, а таксама на Мальце і ў Нямеччыне, дзе беспрацоўе складае 3,6%. На чарговых месцах апынуліся Вугоршчына, Вялікабрытанія, Нідэрлянды. Сёмае месца займае Польшча зь беспрацоўем на ўзроўні 4,4%.
Тым часам найбуйнейшае беспрацоўе зафіксуецца ў Грэцыі - больш за 20% і ў Гішпаніі - больш за 16%.
Дадзеныя Эўрастату адрозьніваюцца ад дадзеных польскага Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня ў сувязі са спосабам падліку. Паводле польскай статыстычнай установы, беспрацоўе ў Польшчы ў канцы году склала 6,6 %.
аз
Беспрацоўе ў Эўрапейскім Зьвязе і ў эўразоне застаецца на самым нізкім узроўні ў гісторыі. Эўрастат, статыстычнае ўпраўленьне Эўразьвязу, паведаміла, што ў сьнежні ўзровень беспрацоўя ў эўразоне склаў 8,7%, а ў Эўразьвязе - 7,3%.
Дадзеныя Эўрастату паказваюць, што ў эўразоне зафіксаваны самы нізкі ўзровень беспрацоўя са студзеня 2009 году, у сваю чаргу ў ЭЗ - з кастрычніка 2008 году.
Бяз працы ў супольнасьці застаецца амаль 18 мільёнаў чалавек, зь якіх больш за 14 мільёнаў у краінах эўразоны.
У параўнаньні зь мінулым годам, узровень беспрацоўя зьнізіўся ва ўсіх краінах Эўразьвязу. Найлепш у гэтым аспэкце сытуацыя выглядае ў Чэхіі, дзе бяз працы застаецца 2,3% чалавек, а таксама на Мальце і ў Нямеччыне, дзе беспрацоўе складае 3,6%. На чарговых месцах апынуліся Вугоршчына, Вялікабрытанія, Нідэрлянды. Сёмае месца займае Польшча зь беспрацоўем на ўзроўні 4,4%.
Тым часам найбуйнейшае беспрацоўе ў Грэцыі - больш за 20% і ў Гішпаніі - больш за 16%.