Дональд Трамп прадставіў даклад пра сытуацыю ў краіне
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        31.01.2018 10:21
                    
                    Амэрыканскі лідар, між іншым, паведаміў пра пляны мадэрнізацыі ядзернага арсэнала ЗША.
                
                         Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. PAP/EPA/WIN MCNAMEE / POOL
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. PAP/EPA/WIN MCNAMEE / POOL
                     
Дональд Трамп прадставіў даклад пра сытуацыю ў краіне
Амэрыканскі лідар, між іншым, паведаміў пра пляны мадэрнізацыі ядзернага арсэнала ЗША.
Прэзыдэнт ЗША выступіў са сваім першым дакладам пра сытуацыю ў дзяржаве. У сваім пасланьні Дональд Трамп пераконваў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі аднаўляюць сваю моцную пазыцыю на міжнароднай арэне. 
Лідар ЗША паведаміў пра пляны мадэрнізацыі ядзернага арсэнала, скарачэньне фінансавай дапамогі для варожых Амэрыцы краінаў, захаваньне вайсковай базы Гуантанама й прымушэньне Паўночнай Карэі да абмежаваньня ейных ядзерных амбіцый.
Дональд Трамп таксама зьвярнуўся да амэрыканскіх палітыкаў з заклікам пераадолець рознагалосьсі й сумесна будаваць бясьпечныя, моцныя й ганарлівыя ЗША.
аз