Мілаш Зэман пераабраны прэзыдэнтам Чэхіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        27.01.2018 16:19
                    
                                 
                
                
                    Ён атрымаў амаль 52% падтрымкі выбаршчыкаў.
                
                
                    
                         Мілаш Зэман на ўчастку для галасаваньня, 26 студзеня 2018 г.PAP/EPA/FILIP SINGER
Мілаш Зэман на ўчастку для галасаваньня, 26 студзеня 2018 г.PAP/EPA/FILIP SINGER
                     
                
                
                
               
                
                         Сацыял-дэмакрат Мілаш Зэман пераабраны на пасаду прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі. Такія дадзеныя агучыла Цэнтральная выбарчая камісія пасьля падліку галасоў у практычна ўсіх выбарчых акругах краіны.
За Зэмана прагаласавалі 51,95% выбаршчыкаў. Яго супернік – лібэрал і ўнівэрсытэцкі выкладчык Іржы Драгаш - атрымаў 48,04% галасоў. Паводле папярэдніх дадзеных, у выбарах прынялі ўдзел 66% грамадзянаў. Іршы Драгаш перамог толькі ў трох рэгіёнах краіны, у тым ліку ў сталіцы Празе. Зэмана падтрымала большасьць жыхароў 11 рэгіёнаў Чэхіі.
IAR/ап