Logo Polskiego Radia
Print

Качыньскі: «Прызначэньне Чапутовіча кіраўніком МЗС трэба лічыць экспэрымэнтам»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.01.2018 10:32
Першапачаткова міністрам замежных справаў меў быць іншы чалавек, "які, на жаль, адмовіўся ў апошнюю хвіліну".
 Foto: Polskie Radio

Старшыня партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі сказаў, што прызначэньне Яцэка Чапутовіча на пасаду міністра замежных справаў трэба лічыць пэўным экспэрымэнтам. «Я веру, што гэта будзе ўдалы экспэрымэнт», – адзначыў лідэр кіроўнай партыі для выданьня «Gazeta Polska Codziennie».

Качыньскі выявіў, што першапачаткова міністрам замежных справаў меў быць іншы чалавек, "які, на жаль, адмовіўся ў апошнюю хвіліну".

Паводле старшыні «Права і Справядлівасьць», новы кіраўнік МЗС ня меў добрага старту ў гэтай ролі. Такім чынам Качыньскі пакрытыкаваў Чапутовіча за саступкі ў справе рэформы судовай сыстэмы перад ЭЗ. «Польшча не аддасьць рашэньня ў справе рэфармаваньня судовай сыстэмы Эўрапейскаму суду. Гэта нашая ўнутраная справа, гарантаваная заканадаўствам ЭЗ. Ніякага міжнароднага арбітражу па гэтай справе ня будзе», – заявіў Яраслаў Качыньскі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт