Поліэтыленавыя пакеты дапамогуць змагацца са смогам
З новага году ў Польшчы дзейнічае падатак на аднаразовыя поліэтыленавыя пакеты.
Аднаразовыя поліэтыленвавыя пакеты павінны даць штуршок да змаганьня са смогам у Польшчы. Паводле Канцылярыі прэм'ера, даход ад уведзенага сёлета падатку на аднаразовыя пакеты ў крамах будзе прызначаны на барацьбу з забруджваньнем паветра. Гаворка ідзе, напрыклад, пра замену старых катлоў на больш экалягічныя вугальныя й тэрмамаізаляцыйную мадэрнізацыю будынкаў.
Паводле ацэнкі Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя, у сярэднім паляк выкарыстоўвае ад 200 да 250 аднаразовых пакетаў у год. Тым часам, напрыклад, у Нямеччыне гэты паказчык у тры разы меншы, а ў Даніі – у пяцьдзесят.
Кіраўнік польскага ўраду спадзяецца, што з 2018 году дзякуючы аплатам за ўтылізацыю ў дзяржаўны бюджэт паступіць больш за 48 мільёнаў эўра (каля 200 мільёнаў злотых). Гэтыя сродкі, паводле яго, будуць поўнасьцю прызначаныя на барацьбу за экалёгіяю.
Паводле экспэртаў, гэта крок у правільным напрамку, але на барацьбу са смогам трэба значна больш фінансавых сродкаў.
Калі б урад хацеў даплочваць да тэрмамадэрнізацыі ўсіх будынкаў і замены ўсіх старых катлоў, то на гэта трэба было б знайсьці дзясяткі мільярдаў злотых.
Тым часам, як даведалася грамадзкае Польскае радыё, буйныя крамы ўжо пачынаюць шукаць спосабы абыйсьці новы закон, каб не плаціць падатку.
аз
Аднаразовыя поліэтыленавыя пакеты павінны даць штуршок да змаганьня са смогам у Польшчы. Паводле Канцылярыі прэм'ера, даход ад уведзенага сёлета падатку на аднаразовыя пакеты ў крамах будзе прызначаны на барацьбу з забруджаным паветрам.
Гаворка ідзе, напрыклад, пра замену старых катлоў на больш экалягічныя й тэрмаізаляцыйную мадэрнізацыю будынкаў.
Паводле ацэнкі Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя, у сярэднім паляк выкарыстоўвае ад 200 да 250 аднаразовых пакетаў у год. Тым часам, напрыклад, у Нямеччыне гэты паказчык у тры разы меншы, а ў Даніі – у пяцьдзесят.
Кіраўнік польскага ўраду спадзяецца, што з 2018 году дзякуючы аплатам за ўтылізацыю ў дзяржаўны бюджэт паступіць больш за 48 мільёнаў эўра (каля 200 мільёнаў злотых). Гэтыя сродкі, паводле яго, будуць поўнасьцю прызначаныя на барацьбу за экалёгію.