„Белавія” пачне ажыцьцяўляць рэйсы ў Казань з 26 красавіка
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.01.2018 08:17
Палёты плянуецца ажыцьцяўляць на камфартабэльным авіялайнэры Embraer 175.
Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0
26 красавіка 2018 году „Белавія” пачне выконваць рэйсы па маршруце Менск-Казань-Менск.
Як паведаміла прэс-служба авіякампаніі, палёты будуць ажыцьцяўляцца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень з вылетам зь Менска ў 23.50 па аўторках, чацьвяргах, пятніцах і нядзелях і прыбыцьцём у міжнародны аэрапорт Казань на наступны дзень у 02.10.
Зваротны рэйс са сталіцы Татарстана плянуецца ажыцьцяўляць з вылетам у 4.30 па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт Менск у 6.50. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.
Палёты плянуецца ажыцьцяўляць на камфартабэльным авіялайнэры Embraer 175 пасажыраўмяшчальнасьцю 76 месцаў. Час у дарозе складзе каля 2 гадзін 20 хвілін.
Кошт авіябілетаў пры куплі на сайце belavia.by ў адзін бок складзе ад 106 эўра, уключаючы таксы й зборы, і ад 199 эўра — туды-назад. Квіткі ўжо даступныя ў продажы.
belapan.com/аз