МЗС: Амбасадара Паўліка адклікаў экс-міністар Вашчыкоўскі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        12.01.2018 11:03
                    
                    «Завяршэньне місіі дыплямата не зьвязана з палітыкай», – падкрэсьлілі ў МЗС.
                
                         Конрад Паўлік і Вітальд Вашчыкоўскі.Foto: Karolina Siemion-Bielska/MSZ
Конрад Паўлік і Вітальд Вашчыкоўскі.Foto: Karolina Siemion-Bielska/MSZ
                     
МЗС: Амбасадара Паўліка адклікаў экс-міністар Вашчыкоўскі
Рашэньне ў справе адкліканьня з пасады амбасадара Польшчы ў Менску Конрада Паўліка прыняў былы міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі. Прэс-сакратар МЗС Артур Лёмпарт адзначыў, што рашэньне было прынятае па просьбе самога амбасадара. «Завяршэньне місіі дыплямата не зьвязана з палітыкай», – падкрэсьліў Лёмпарт.
Конрад Паўлік займаў пасаду амбасадара з сакавіка 2016 году.
Учора, калі паявілася інфармацыя аб адкліканьні міністра Паўліка з пасады, паведамлялася, што гэта рашэньне новага міністра замежных спраў Польшчы Яцка Чапутовіча.
У прэс-службе МЗС адначасова запэўнілі, што прыярытэтам польскай дыпляматыі «было і застаецца» запэўніваньне выконваньня правоў польскай меншасьці ў Беларусі, у тым ліку доступу да культуры і адукацыі на польскай мове, а таксама легалізацыя ўсіх арганізацый польскай нацыянальнай меншасьці.

ав