Logo Polskiego Radia
Print

Аварыйныя пасадкі адбыліся ў аэрапортах у Варшаве й Кракаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2018 13:01
Аварыйную пасадку ў кракаўскім аэрапорце Balice зьдзейсьніў самалёт авіякампаніі Lufthansa.
Аварыйныя пасадкі адбыліся ў аэрапортах у Варшаве й Кракаве.Аварыйныя пасадкі адбыліся ў аэрапортах у Варшаве й Кракаве.PAP/Jakub Kamiński

Аварыйныя пасадкі адбыліся ў аэрапортах у Варшаве й Кракаве
Аварыйную пасадку ў кракаўскім аэрапорце Balice зьдзейсьніў самалёт авіякампаніі Lufthansa.
Сёньня ў кракаўскім аэрапорце Баліцэ адбылася аварыйная пасадка самалёта нямецкай авіякампаніі Lufthansa, паведаміла - інфармацыйнае агенцтва грамадзкага Польскага радыё.
„Машына, якая пачала рэйс у Франкфурт разьвярнулася над Сылезіяй, таму што яна не магла схаваць шасі”, - паведамілі ў Малапольскім аддзеле паліцыі.
Аварыйныя службы былі прыведзены ў стан падвышанай гатоўнасьці. Самалёт пасьпяхова прызямліўся на ўзлётна-пасадачнай паласе ў Баліцах.
На борце самалёта знаходзіліся 50 чалавек. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.
Учора падобная сытуацыя здарылася ў варшаўскім аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна. Самалёт авіякампаніі LOT, які ляцеў з Кракава ў Варшаву зьдзейсьніў аварыйную пасадку таксама з-за праблемаў з шасі.
На борце самалёта было 59 пасажыраў і 4 члены экіпажа. Падчас пасадкі ніхто не пацярпеў. Аднак варшаўскі аэрапорт прыпыніў працу на 4 гадзіны.
аз

Сёньня ў кракаўскім аэрапорце Баліцэ адбылася аварыйная пасадка самалёта нямецкай авіякампаніі Lufthansa,. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва грамадзкага Польскага радыё.

„Машына, якая пачала рэйс у Франкфурт, разьвярнулася над Сылезіяй, таму што яна не магла схаваць шасі”, - паведамілі ў Малапольскім аддзеле паліцыі.

Аварыйныя службы былі прыведзены ў стан падвышанай гатоўнасьці. Самалёт пасьпяхова прызямліўся на ўзлётна-пасадачнай паласе ў Баліцах.

На борце самалёта знаходзіліся 50 чалавек. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.
Учора падобная сытуацыя здарылася ў варшаўскім аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна. Самалёт авіякампаніі LOT, які ляцеў з Кракава ў Варшаву, зьдзейсьніў аварыйную пасадку таксама з-за праблемаў з шасі.

На борце самалёта было 59 пасажыраў і 4 члены экіпажа. Падчас пасадкі ніхто не пацярпеў. Аднак варшаўскі аэрапорт прыпыніў працу на 4 гадзіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт