Рымскі Папа заклікаў паважаць правы чалавека
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.01.2018 16:25
Адносіны паміж краінамі павінны быць заснаваныя на прынцыпах роўнасьці - сказаў Пантыфік.
Foto: OSSERVATORE ROMANO/PAP/EPA.
У сваім звароце да дыпляматычнага корпусу Пантыфік заклікаў да шанаваньня міру й правоў чалавека.
Рымскі папа адзначыў, што ў сьвеце працягваюцца парушэньні права на жыцьцё, свабоду і недатыкальнасьць кожнага чалавека. Папа Францішак у 50-хвіліннай прамове падкрэсьліў, што адносіны паміж краінамі павінны быць заснаваныя на прынцыпах роўнасьці ды ўзаемнай павагі. Ён заклікаў да дыялёгу і міру на Блізкім Усходзе. Выказаўся за захаваньне статусу Іерусаліма і незалежнасьці палестынскай дзяржавы. Таксама Францішак зьвярнуў увагу на напружаную сытуацыю на Карэйскім паўвостраве, у Вэнэсуэле ды Ўкраіне.
Пантыфік заявіў, што сёньня «ў імя правоў чалавека даходзіць да ўсталяваньня сучасных формаў ідэалягічнай калянізацыі мацнейшых і багацейшых за кошт бедных і найбольш уразьлівых слаёў насельніцтва» праз гандаль людзьмі, прымусовую дзіцячую працу ды зьдзекі над сталымі асобамі.
Рымскі папа заклікаў дапамагчы мігрантам, дазволіць ім вярнуцца дадому.
ПР/юл