Польскага міністра абароны запрасілі ў Белы дом
Падчас размоваў будзе закранацца, між іншым, пытаньне ўсходняга флянгу NATO. 
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы 17 студзеня накіруецца зь візытам у Злучаныя Штаты Амэрыкі, даведалася Інфармацыйнае агенцтва Польскага радыё. 
Раней на сваёй старонцы ў інтэрнэце пра гэта паведаміў таксама інфармацыйны канал TVP Info. Паводле яго, міністар Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) быў запрошаны ў Белы дом, між іншым, на размову зь Гербэртам Раймандам МакМастэрам - дарадчыкам прэзыдэнта Дональда Трампа па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі. 
Падчас сустрэчы будзе закранацца, між іншым, пытаньне ўсходняга флянгу Паўночнаатлянтычнага альянсу. 
Кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны падчас візыту ў ЗША будзе суправаджаць віцэ-міністар Тамаш Шаткоўскі (Tomasz Szatkowski), які ў ведамстве, адказвае за замежныя справы.
Апошні раз міністар Антоні Мацярэвіч наведаў ЗША ў верасьні мінулага году. Ён сустрэўся з тагачасным міністрам абароны ЗША Джэймсам Мацісам. Тады размовы датычылі павелічэньня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы й дамовы на пастаўку амэрыканскіх ракетных комплексаў Patriot. 
аз
 Міністар нацыянальнай абароны Польшчы 17 студзеня накіруецца зь візытам у Злучаныя Штаты Амэрыкі, даведалася Інфармацыйнае агенцтва Польскага радыё. 
Раней на сваёй старонцы ў інтэрнэце пра гэта паведаміў таксама інфармацыйны канал TVP Info. Паводле яго, міністар Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) быў запрошаны ў Белы дом, між іншым, на размову зь Гербэртам Раймандам МакМастэрам - дарадчыкам прэзыдэнта Дональда Трампа па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі. 
Падчас сустрэчы будзе закранацца, між іншым, пытаньне ўсходняга флянгу Паўночнаатлянтычнага альянсу. 
Кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны падчас візыту ў ЗША будзе суправаджаць віцэ-міністар Тамаш Шаткоўскі (Tomasz Szatkowski), які ў ведамстве адказвае за замежныя справы.