Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы створаць зоны для аўтамабіляў з нулявым узроўнем выкідаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2018 09:17
Для астатніх машынаў уезд у чыстыя транспартныя зоны будзе платны.
eugeniu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Некаторыя гарады ў Польшчы плянуюць увесьці гэтак званыя чыстыя транспартныя зоны. Права на бясплатны ўезд у гэткія тэрыторыі атрымаюць выключна электрычныя транспартныя сродкі або аўтамабілі, якія ў якасьці паліва выкарыстоўваюць вадарод і прыродны газ, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Чыстыя транспартныя зоны плянуюцца, між іншым, у Варшаве, Познані, Кракаве й Закапанэ. Аплаты вызначаць мясцовыя органы ўлады. Максымальна яны складуць да 30 злотых (больш за 7 эўра). За ўезд без аплаты штраф складзе 500 злотых (амаль 120,5 эўра).

Праект накіраваны на паляпшэньне якасьці паветра ў гарадах. Напрыклад, у Варшаве аўтамабілі адказваюць за 60% забруджаньня паветра.

Аднак прапанова ня ўсім падабаецца. Супраць яе выступае, напрыклад, дарадчык мэра Слупска (Słupsk) Дарыюш Швэд (Dariusz Szwed).

„Мы павінны падтрымліваць сьцежкі для ровараў і пешаходаў, а не ўводзіць палёгкі для тых, хто можа сабе дазволіць на вельмі дарагі аўтамабіль”, - пераконвае ён у выданьні „Gazeta Wyborcza”.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт