Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Нямеччыны: Канфлікт у Данбасе тычыцца цэлай Эўропы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.01.2018 14:40
Мірная місія ААН павінна быць разьмешчаная на цэлай тэрыторыі Данбасу і павінна быць узброенай.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

МЗС Нямеччыны: Канфлікт у Данбасе тычыцца цэлай Эўропы
Міністар замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыель падчас візыту ў Кіеве падкрэсьліў, што канфлікт на ўсходзе Ўкраіны тычыцца цэлай Эўропы. Ён выказаў перакананьне, што неабходна працягваць рэалізацыю менскіх пагадненьняў.
«Існуе рызыка, што чым даўжэй будзе працягвацца канфлікт, тым больш ён будзе ацэньвацца як канфлікт паміж Украінай і Расеяй. Але насамрэч гэта канфлікт, які тычыцца цэлай Эўропы», – сьцьвердзіў нямецкі міністар.
Зігмар Габрыель сьцьвердзіў, што мірная місія ААН павінна быць разьмешчаная на цэлай тэрыторыі Данбасу і павінна быць узброенай. Паводле яго, мэта місіі не павінна абмяжоўвацца толькі аховаю назіральнай місіі АБСЭ.
Міністар заявіў, што Нямеччына крытычна ставіцца да таго, што сьмяротная зброя, пастаўленая з ЗША ва Ўкраіну, дапаможа вырашыць канфлікт на Данбасе. «Але мы дастаткова далёка ад канфлікту і як краіна не знаходзімся ў небясьпецы, а Ўкраіна з пункту гледжаньня абароннасьці падыходзіць да справы інакш», – адзначыў Зігмар Габрыель.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт