Logo Polskiego Radia
Print

Новы год у Закапанэ будуць сустракаць без феерверкаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.12.2017 11:03
Неба пад Гевонтам а поўначы зазіхаціць ад лазэраў.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/CC0 Creative Commons

Замест феерверкаў будзе паказ лазэраў.

З увагі на дабро жывёл падчас Навагодняй забавы, арганізаванай у Закапанэ Польскім тэлебачаньнем і гарадзкімі ўладамі было вырашана, што апоўначы ня будзе феерверкаў. У замен неба зазіхаціць ад лазэраў – паведамілі гарадзкія ўлады.

- У другі раз мы далучаемся да акцыі Нацыянальнага парку Татры «Не страляйце ў навагоднюю ноч». Жывёлы, як хатнія, так і дзікія, дрэнна рэагуюць на грукат пэтардаў, таму зьвяртаемся да ўсіх сустракаючых Новы год у Татрах адмовіцца ад феерверкаў – сказала прэс-сакратар улад Закапанэ Ганна Карпель-Сэмбэрэцка.

Улады нацыянальнага парку адзначаюць, што грукат пэтард можа парушыць зімовы сон мядзьведзяў, якія жывуць у Татрах, а спалоханыя козы могуць загінуць, уцякаючы ў паніцы.

Новы год на вялікай сцэне пад Гевонтам будуць сустракаць звыш 10 тысяч чалавек. На сцэне выступяць зоркі музыкі, у тым ліку Луіс Фонсі з хітом «Despacito», гурт Modern Talking, Limahl, Марыля Радовіч і Зэнэк Мартынюк.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт