Міністэрства разьвіцьця адобрыла праект „Польшча – Расея”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.12.2017 13:25
„Польшча – Расея”- гэта эўразьвязаўская праграма прыгранічнага супрацоўніцтва.
Міністэрства разьвіцьця адобрыла праект „Польшча – Расея”. PAP/Paweł Supernak
Міністэрства разьвіцьця адобрыла праект „Польшча – Расея”
„Польшча – Расея”- гэта эўразьвязаўская праграма прыгранічнага супрацоўніцтва.
Намесьнік міністра разьвіцьця Польшчы Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) падпісаў праект „Польшча – Расея”. Гэта эўразьвязаўская праграма прыгранічнага супрацоўніцтва, якая запускаецца ў многіх краінах Эўразьвязу. Ейная мэта – супраца з краінамі па-за ЭЗ.
Паводле віцэ-міністра Квяціньскага, у Польшчы супрацоўніцтва з Расеяй ахопіць тры ваяводзтвы, то бок Паморскае, Вармінска-Мазурскае й Падляскае.
Супраца будзе ажыцьцяўляцца ў некалькіх галінах, у тым ліку ў галіне культуры, аховы навакольнага асяродзьдзя, інфраструктуры й аховы межаў.
аз
Намесьнік міністра разьвіцьця Польшчы Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) падпісаў праект „Польшча – Расея”. Гэта эўразьвязаўская праграма памежнага супрацоўніцтва, якая запускаецца ў многіх краінах Эўразьвязу. Ейная мэта – супраца з краінамі звонку ЭЗ.
Паводле віцэ-міністра Квяціньскага, у Польшчы супрацоўніцтва з Расеяй ахопіць тры ваяводзтвы, то бок Паморскае, Варміньска-Мазурскае й Падляскае.
Супраца будзе ажыцьцяўляцца ў некалькіх галінах, у тым ліку ў галіне культуры, аховы навакольнага асяродзьдзя, інфраструктуры й аховы межаў.
аз