Турэцкая паліцыя затрымала 29 праўдападобных баевікоў Ісламскай дзяржавы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.12.2017 12:57
Канфіскаваныя паліцыяй матэрыялы сьведчаць аб тым, што некаторыя рыхтавалі тэракт у навагоднюю ноч.
PAP/EPA/SEDAT SUNA
Турэцкая паліцыя затрымала 29 праўдападобных баевікоў Ісламскай дзяржавы
Турэцкая паліцыя затрымала сёньня ў Анкары 29 праўдападобных чальцоў Ісламскай дзяржавы – паінфармавалі дзяржаўныя СМІ. Гэта чарговая апэрацыя, накіраваная ў гэтую арганізацыю ў Турцыі ў рамках узмацненьня бясьпекі перад Новым годам.
Як паінфармавала турэцкае агенцтва «Анатолія» ў некалькіх адначасовых аблавах удзельнічалі 500 паліцыянтаў. Многія з затрыманых – гэта іншаземцы, аднак не агучана іх канкрэтная лічба і нацыянальнасьць.
Пракуратары агулам выдалі 46 загадаў аб арыштах. Канфіскаваныя паліцыяй матэрыялы сьведчаць аб тым, што некалькі падазраваных рыхтавалі тэракт у навагоднюю ноч.
У 2016 годзе ў навагоднюю ноч у Стамбуле ўзброены аўтаматам тэрарыст застрэліў 39 чалавек. Да атакі прызналася Ісламская дзяржава.
Турэцкія ўлады паінфармавалі, што па прычынах бясьпекі колькасьць паліцыянтаў, якія будуць дзяжурыць у Новы год будзе на палову большай – 37 тысяч функцыянэраў.
Турэцкая паліцыя затрымала сёньня ў Анкары 29 праўдападобных чальцоў Ісламскай дзяржавы – паінфармавалі дзяржаўныя СМІ. Гэта чарговая апэрацыя, накіраваная ў гэтую арганізацыю ў Турцыі ў рамках узмацненьня бясьпекі перад Новым годам.
Як паінфармавала турэцкае агенцтва «Анатолія», у некалькіх адначасовых аблавах удзельнічалі 500 паліцыянтаў. Многія з затрыманых – гэта іншаземцы, аднак не агучана іх канкрэтная лічба і нацыянальнасьць.
Пракуратары агулам выдалі 46 загадаў аб арыштах. Канфіскаваныя паліцыяй матэрыялы сьведчаць аб тым, што некалькі падазраваных рыхтавалі тэракт у навагоднюю ноч.
У 2016 годзе ў навагоднюю ноч у Стамбуле ўзброены аўтаматам тэрарыст застрэліў 39 чалавек. Да атакі прызналася Ісламская дзяржава.
Турэцкія ўлады паінфармавалі, што па прычынах бясьпекі колькасьць паліцыянтаў, якія будуць дзяжурыць у Новы год, будзе на палову большай – 37 тысяч функцыянэраў.
ав