Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Польшчы: Адмена санкцый стала імпульсам для разьвіцьця нашых адносін

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.12.2017 10:53
Конрад Паўлік: Напрыклад, тавараабарот паміж Польшчай і Беларусьсю за апошні год вырас амаль на 20%.
Былы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад ПаўлікБылы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлікфота: МЗС Польшчы

Пасол Польшчы: Адмена санкцый стала імпульсам для разьвіцьця нашых адносін
Конрад Паўлік: Напрыклад, тавараабарот паміж Польшчай і Беларусьсю за апошні год вырас амаль на 20%.
Адмена санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі стала імпульсам для разьвіцьця польска-беларускіх адносін ва ўсіх сфэрах, заявіў у інтэрвію БелаПАН пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.
„Адмену санкцый падтрымалі ўсе краіны — члены ЭЗ — гэта быў наш агульны посьпех. Дадам, што адмена санкцый стала адказам на канкрэтныя захады Беларусі — вызваленьне палітвязьняў і спакойнае правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе, — сказаў ён. — Амаль паўтара году таму пачаўся пэрыяд нармалізацыі адносін, і я хацеў бы, каб яна ахоплівала як мага больш сфэр — у ідэале ўсе. Думаю, мы на правільным шляху, хоць нам усё яшчэ шмат чаго трэба зрабіць”.
Паводле ацэнкі дыплямата, двухбаковыя адносіны становяцца ўсё больш ажыўленымі. „У пасольстве нам няма калі сумаваць, часта, улічваючы дынаміку адносін, не хапае супрацоўнікаў, каб усё зрабіць”, — сказаў Паўлік.
Пасол таксама адзначыў актыўнае разьвіцьцё эканамічнага й трансгранічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньне ў сфэры культуры, аховы здароўя, адукацыі, транспарту, інфраструктуры, лягістыкі.
„Што датычыцца сфэр, у якіх мы дасягнулі найбольшых посьпехаў, гэта перш за ўсё эканоміка. Напрыклад, тавараабарот паміж Польшчай і Беларусьсю за апошні год вырас амаль на 20%. Я перакананы, што адна з прычын — паляпшэньне палітычных адносін паміж нашымі краінамі. Падобная да гэтай сытуацыя назіраецца і ў іншых сфэрах, хоць у іх вынікі не такія паказальныя”, — сказаў дыплямат.
Паводле яго слоў, ёсьць прыклады пасьпяховых беларуска-польскіх сумесных праектаў па вытворчасьці прамтавараў, мэблі, будаўнічых матэрыялаў, якія працуюць як на беларускім рынку, так і на рынку трэціх краін. Сярод такіх праектаў Паўлік назваў кампаніі „Белпласт”, „МадэрнЭкспа”, „Тайфун Атлас”, „Сьнежку”.
„Можна сказаць, што дзелавы клімат у Беларусі паляпшаецца, гэта пацьвярджае дынамічны рост аб`ёму польскіх інвэстыцый. У гэтым годзе ў параўнаньні зь мінулым вырас на 40%”, — адзначыў пасол.
„Важна, каб працэс нармалізацыі адносін падтрымлівалі абодва бакі й імкнуліся яго захаваць, стараліся нарошчваць супрацоўніцтва й вырашаць пытаньні, якія ўзьнікаюць”, — падкрэсьліў Конрад Паўлік.
belapan.com/аз

Адмена санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі стала імпульсам для разьвіцьця польска-беларускіх адносін ва ўсіх сфэрах, заявіў у інтэрвію БелаПАН пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

„Адмену санкцый падтрымалі ўсе краіны — члены ЭЗ — гэта быў наш агульны посьпех. Дадам, што адмена санкцый стала адказам на канкрэтныя захады Беларусі — вызваленьне палітвязьняў і спакойнае правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе, — сказаў ён. — Амаль паўтара году таму пачаўся пэрыяд нармалізацыі адносін, і я хацеў бы, каб яна ахоплівала як мага больш сфэр — у ідэале ўсе. Думаю, мы на правільным шляху, хоць нам усё яшчэ шмат чаго трэба зрабіць”.

Паводле ацэнкі дыплямата, двухбаковыя адносіны становяцца ўсё больш ажыўленымі. „У пасольстве нам няма калі сумаваць, часта, улічваючы дынаміку адносін, не хапае супрацоўнікаў, каб усё зрабіць”, — сказаў Паўлік.

Пасол таксама адзначыў актыўнае разьвіцьцё эканамічнага й трансгранічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньне ў сфэры культуры, аховы здароўя, адукацыі, транспарту, інфраструктуры, лягістыкі.

„Што датычыцца сфэр, у якіх мы дасягнулі найбольшых посьпехаў, гэта перш за ўсё эканоміка. Напрыклад, тавараабарот паміж Польшчай і Беларусьсю за апошні год вырас амаль на 20%. Я перакананы, што адна з прычын — паляпшэньне палітычных адносін паміж нашымі краінамі. Падобная да гэтай сытуацыя назіраецца і ў іншых сфэрах, хоць у іх вынікі не такія паказальныя”, — сказаў дыплямат.

Паводле яго, ёсьць прыклады пасьпяховых беларуска-польскіх сумесных праектаў па вытворчасьці прамтавараў, мэблі, будаўнічых матэрыялаў, якія працуюць як на беларускім рынку, так і на рынку трэціх краін. Сярод такіх праектаў Паўлік назваў кампаніі „Белпласт”, „МадэрнЭкспа”, „Тайфун Атлас”, „Сьнежку”.

„Можна сказаць, што дзелавы клімат у Беларусі паляпшаецца, гэта пацьвярджае дынамічны рост аб'ёму польскіх інвэстыцый. У гэтым годзе ў параўнаньні зь мінулым вырас на 40%”, — адзначыў пасол.

„Важна, каб працэс нармалізацыі адносін падтрымлівалі абодва бакі й імкнуліся яго захаваць, стараліся нарошчваць супрацоўніцтва й вырашаць пытаньні, якія ўзьнікаюць”, — падкрэсьліў Конрад Паўлік.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт