Беларуска зьняла прыгожую гісторыю пра мару пажылой партугалкі (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.12.2017 08:07
«Мы, у Польшчы й Беларусі, жывем па паняцьцях, і гэта перашкаджае нам быць шчасьлівымі».
Стоп-кадр з фільмуyoutube.com/screen
Маладая беларуска Кацярына Дрожжа зьняла кароткі відэаролік, галоўнай гераіняй якога зьяўляецца 81-гадовая партугальская жанчына Марыя Мура. У кароткай кіназамалёўцы Кацярына распавяла пра тое, што для пажылой партугалкі значаць мары, сям'я, шчасьце, праца й блізкія людзі.
На пытаньне, што для яе самае галоўнае ў жыцьці, донна Марыя адказала, што жыць сваёй марай, а для яе мара – гэта быць са сваёй сямʼёй.
Паводле аўтаркі відэа Кацярыны Дрожжы, для партугальцаў шчасьце жыцьця заключаецца ў простых рэчах.
«Мы, у Польшчы й Беларусі, жывем па паняцьцях, і гэта перашкаджае нам быць шчасьлівымі», – лічыць беларуска. Зь ёй размаўляў Валеры Саўко.
слухайце далучаны гукавы файл
Кацярына Дрожжа нарадзілася ў Менску, вучылася ў Варшаве й Лісабоне, закончыла журналістыку ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце. Жыве ў Партугаліі, у Лісабоне, працуе ў галіне журналістыкі й рэклямы. Валодае шасьцю мовамі.
Кацярына Дрожжа