Польская чыгуначная пасажырская кампанія PKP Intercity, якая зьяўляецца ўласнасьцю дзяржавы, выдаткуе 4 млрд злотых (950 млн эўра) на абнаўленьне свайго чыгуначнага парку. На гэтыя сродкі будуць закуплены новыя вагоны й лякаматывы. Яшчэ 3 млрд злотых (715 млн эўра) будуць выдаткаваныя на мадэрнізацыю парку, які знаходзіцца ў эксплюатацыі.
Згодна з плянам, да 2033 годзе перавозчык будзе мець практычна цалкам новыя вагоны й лякаматывы.
Паводле кампаніі PKP Intercity, фірма закупіць як традыцыйныя вагоны, так і цэлыя электрацягнікі. Новыя склады будуць прыстасаваныя да руху з хуткасьцю ад 160 да 230 км/г.
Кампанія мае намер закупіць 38 электрацягнікоў, 52 электравозы й 15 пасажырскіх складаў тыпу «push-pull». Перад падпісаньнем тэндэру на пастаўку кожная мадэль пройдзе хадавыя выпрабаваньні.
У кожным новым або мадэрнізаваным вагоне будуць працаваць кандыцыянэры. Цягнікі таксама будуць таксама прыстасаваныя для людзей з інваліднасьцю і пасажыраў зь дзецьмі.
На дадзены момант чыгуначны парк PKP Intercity налічвае каля 1300 вагонаў і больш за 60 электрацягнікоў, сярод якіх – звышхуткасныя цягнікі Pendolino.
Кампанія PKP Intercity зьяўляецца апэратарам цягнікоў далёкага сьледаваньня, міжнародных цягнікоў і спальных вагонаў.
Польская чыгуначная пасажырская кампанія PKP Intercity, якая зьяўляецца ўласнасьцю дзяржавы, выдаткуе 4 млрд злотых (950 млн эўра) на абнаўленьне свайго чыгуначнага парку. На гэтыя сродкі будуць закупленыя новыя вагоны й лякаматывы.
Яшчэ 3 млрд злотых (715 млн эўра) будуць выдаткаваныя на мадэрнізацыю парку, які знаходзіцца ў эксплюатацыі.
Згодна з плянам, да 2033 году перавозчык будзе мець практычна цалкам новыя вагоны й лякаматывы.
Паводле кампаніі PKP Intercity, фірма закупіць як традыцыйныя вагоны, так і цэлыя электрацягнікі. Новыя склады будуць прыстасаваныя да руху з хуткасьцю ад 160 да 230 км/г.
Кампанія мае намер закупіць 38 электрацягнікоў, 52 электравозы й 15 пасажырскіх складаў тыпу «push-pull». Перад падпісаньнем тэндэру на пастаўку кожная мадэль пройдзе хадавыя выпрабаваньні.
У кожным новым або мадэрнізаваным вагоне будуць працаваць кандыцыянэры. Цягнікі таксама будуць прыстасаваныя для людзей з інваліднасьцю і пасажыраў зь дзецьмі.
На дадзены момант чыгуначны парк PKP Intercity налічвае каля 1300 вагонаў і больш за 60 электрацягнікоў, сярод якіх – звышхуткасныя цягнікі Pendolino.
Кампанія PKP Intercity зьяўляецца апэратарам цягнікоў дальняга сьледаваньня, міжнародных цягнікоў і спальных вагонаў.
вс