Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы будуць штрафаваць крамы за выкідваньне ежы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.12.2017 10:08
Сэнат Польшчы абмяркоўвае законапраект аб барацьбе з марнатраўствам ежы.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneanaterate/pixabay/CC0 License

Законапраект, які разглядае вышэйшая палата польскага парлямэнту, абавяжа крамы перадаваць непрададзеныя прадукты харчаваньня з кароткім тэрмінам прыдатнасьці тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Дакумэнт датычыць буйных гандлёвых сетак. Адзін з ініцыятараў законапраекту Антоні Шыманскі адзначае, што ў Польшчы ў год марнуецца 9 мільёнаў тонаў харчаваньня.

Згодна з законам, крамы павінны перадаваць ежу арганізацыям, якія затым аддадуць яе малазабясьпечаным. Таксама прадугледжаны штрафы для гандлёвых сетак, якія не падпішуць дамовы аб супрацоўніцтве з дабрачыннай арганізацыяй.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт