У Лодзі зьявіцца плошча імя Леха Качыньскага
Лодзінскі ваявода Збігнеў Рау вырашыў зьмяніць назвы 28-мі вуліц у горадзе.
Плошча Перамогі ў Лодзі (Łódź) будзе перайменавана на плошчу імя прэзыдэнта Леха Качыньскага. Рашэньне па гэтай справе прыняў лодзінскі ваявода Збігнеў Рау (Zbigniew Rau).
Ваявода вырашыў зьмяніць назвы 28-мі вуліц у горадзе. Гэта наступства ажыцьцяўленьня Закону аб дэкамунізацыі, які абавязаў мясцовыя органы ўлады памяняць тыя назвы, якія адносяцца да таталітарных рэжымаў.
Паколькі гарадзкі савет да гэтай пары не прыняў ніводнай рэзалюцыі па гэтай справе, таму, у адпаведнасьці з законам, пра зьмену назваў у Лодзі вырашыў ваявода.
Такім чынам з мапаў Лодзі неўзабаве зьнікнуць, між іншым,
вуліцы: Міхаліны Тартакоўны-Майкоўскай (Michalina Tatarkówna-Majkowska), Станіслава Тыбуры (Stanisław Tybura) і Фібакаў (Fibak).
У сваю чаргу новымі патронамі лодзінскіх вуліцаў стануць, між іншым, Майзэль Эліяш Хайм (Maizel Eliasz Chajm) Булат Акуджава, Анна Валентыновіч (Anna Walentynowicz), Збігнеў Хэрбэрт (Zbigniew Herbert), Чэслаў Мілаш (Czesław Miłosz) і Джон Уэйн (John Wayne).
Пасьля зьменаў назваў у Лодзі зьявіцца таксама вуліца Страйку студэнтаў 1981 году.
аз
Плошча Перамогі ў Лодзі (Łódź) будзе перайменаваная на плошчу імя прэзыдэнта Леха Качыньскага. Адпаведнае рашэньне прыняў лодзінскі ваявода Збігнеў Раў (Zbigniew Rau).
Ваявода вырашыў зьмяніць назвы 28 вуліц у горадзе. Гэта наступства ажыцьцяўленьня Закону аб дэкамунізацыі, які абавязаў мясцовыя органы ўлады памяняць тыя назвы, якія адносяцца да таталітарных рэжымаў.
Паколькі гарадзкі савет да гэтай пары не прыняў ніводнай рэзалюцыі па гэтаму пытаньню, таму, у адпаведнасьці з законам, рашэньне аб зьмене назваў у Лодзі прыняў ваявода.
Такім чынам, з мапаў Лодзі неўзабаве зьнікнуць, між іншым, вуліцы Міхаліны Тартакоўны-Майкоўскай (Michalina Tatarkówna-Majkowska), Станіслава Тыбуры (Stanisław Tybura) і Фібакаў (Fibak).
У сваю чаргу новымі патронамі лодзінскіх вуліцаў стануць, між іншым, Майзэль Эліяш Хайм (Maizel Eliasz Chajm), Булат Акуджава, Анна Валентыновіч (Anna Walentynowicz), Збігнеў Хэрбэрт (Zbigniew Herbert), Чэслаў Мілаш (Czesław Miłosz) і Джон Уэйн (John Wayne).
Пасьля зьменаў назваў у Лодзі зьявіцца таксама вуліца Студэнцкага страйку 1981 году.
аз