У Славеніі страйкуюць супрацоўнікі разьведкі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.12.2017 18:32
Міністар дзяржаўнага кіраваньня Славеніі назваў сытуацыю «дзіўнай і ўнікальнай».
Сьцяг Славенііpixabay.com/CC0 Public Domain
Супрацоўнікі разьведвальнай службы Славеніі абвясьцілі страйк, патрабуючы павышэньня заработнай платы й паляпшэньня ўмоў працы.
Супрацоўнікі Агенцтва бясьпекі й разьведкі Славеніі пачалі страйк яшчэ ў сераду, скардзячыся на тое, што ў ведамстве недастатковая колькасьць працаўнікоў і нізкія заробкі.
Міністар дзяржаўнага кіраваньня Барыс Капрыўнікар назваў сытуацыю «дзіўнай і ўнікальнай». Паводле яго словаў, супрацоўнікі службы паводле закону абавязаныя забясьпечваць базавае функцыянаваньне агенцтва ў імя нацыянальнай бясьпекі.
Закон аб Агенцтве разьведкі й бясьпекі Славеніі не забараняе забастоўкі работнікаў, як, напрыклад, вайскоўцам, аднак гарантаванае права працаўнікоў на страйк абмежаванае.
associated press/корреспондент/вс