Эгіпцяне адпомсьцілі за тэракт у мячэці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        26.11.2017 08:15
                    
                                 
                
                
                    Эгіпецкія ВПС нанесьлі авіяўдары па пазыцыях джыхадыстаў на Сінайскім паўвостраве.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Эгіпецкія ВПС нанесьлі авіяўдары па пазыцыях джыхадыстаў на Сінайскім паўвостраве, зьнішчаныя каля 30 «прыхільнікаў Ісламскай дзяржавы». Удары ажыцьцяўляліся ў тым ліку і з бесьпілотнікаў.
Такім чынам улады адказалі на крывавы тэракт у мячэці побач з горадам Арыш. Прэзыдэнт Эгіпта Абдул-Фатах Халіл ас-Сісі заявіў, што напад на культавае месца і забойства дзесяткаў чалавек не застануцца без адказу.
У выніку тэракту ў  правінцыі Паўночны Сінай, загінулі больш за 300 чалавек. Баевікі пад'ехалі да мячэці на чатырох машынах, унутры будынку падарвалі выбуховае прыстасаваньне і адкрылі агонь па верніках.
Афіцыйна ніхто не ўзяў адказнасьці за правядзеньне гэтага тэракту.
яс