Шыдла й Макрон абмеркавалі шэраг важных пытаньняў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.11.2017 17:45
                    
                                 
                
                
                    Прэзыдэнт Францыі паабяцаў прыехаць на 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы 11 лістапада 2018 году.
                
                
                    
                         Эманюэль Макрон вітае Бэату ШыдлаPAP/EPA/IAN LANGSDON
Эманюэль Макрон вітае Бэату ШыдлаPAP/EPA/IAN LANGSDON
                     
                
                
                
               
                
                         Прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла знаходзіцца зь візытам у Францыі. Кіраўнік Кабміну сказала, што яе сустрэча з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам была «добрай і патрэбнай», і што падчас перамоў удалося высьветліць пэўныя спрэчныя пытаньні. Размова палітыкаў доўжылася больш за гадзіну.
Падчас сустрэчы быў закрануты шэраг пытаньняў двухбаковых адносін, у тым ліку эканамічных, функцыянаваньня Эўрапейскага Зьвязу і ўнутраных спраў Польшчы.
Эманюэль Макрон выказаў заклапочанасьць у сувязі з плянаванай у Польшчы рэформай судовай сыстэмы й галасамі пра тое, што яна можа несьці пагрозу дэмакратыі ў краіне.
Шыдла супакоіла суразмоўцу, зазначыўшы, што Польшчы прытрымліваецца эўрапейскіх прынцыпаў справядлівасьці, каштоўнасьцей і вяршэнства законаў.
«Наша гісторыя навучыла нас, што свабода, сувэрэнітэт, салідарнасьць, дэмакратыя – гэта каштоўнасьці, якія мы павінны абараняць перш за ўсё», – сказала прэм'ер Польшчы.
У сваю чаргу прэзыдэнт Макрон сказаў, што Францыя ня хоча ўмешвацца ў рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы, і заклікаў Варшаву да канструктыўнага дыялёгу з Эўразьвязам па гэтаму пытаньню.
Бэата Шыдла выказала задавальненьне фактам, што прэзыдэнт Эманюэль Макрон прыняў запрашэньне ў Варшаву на адзначэньне 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы 11 лістапада 2018 году.
вс