Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы кіроўная партыя плянуе забараніць гандаль у нядзелю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.11.2017 11:24
Забарона ўводзілася б паступова й не ахоплівала б усіх гандлёвых аб'ектаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы кіроўная партыя плянуе забараніць гандаль у нядзелю
Забарона ўводзілася б паступова й не ахоплівала б усіх гандлёвых аб'ектаў.
Сэйм Польшчы разглядае законапраект, у якім плянуецца забараніць гандаль у нядзелю. З-за ўнесеных апазыцыяй паправак законапраект ня трапіў на галасаваньне, а быў вернуты на дапрацоўку ў Камісію па пытаньнях сямʼі й сацыяльнай палітыкі.
Кіроўная кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць», якая зьяўляецца аўтарам праекту, прапануе паступовае ўвядзеньне забароны на гандаль у нядзелю. Прапануецца, каб з 1 сакавіка 2018 году ў дзьве нядзелі ў месяцы можна было б гандляваць, у 2019 – толькі ў адну, а пачынаючы з 2020 года нядзельны гандаль быў бы цалкам забаронены. Забарона не ахоплівала б крам на аўтазаправачных станцыях і вакзалах.
Апазыцыйная правацэнтрысцкая «Грамадзянская плятформа» зьвяртае ўвагу на тое, што абмежаваньне альбо забарона гандлю стане прычынай павышэньня ўзроўню беспрацоўя. Партыя нагадвае, што 20% гандлёвага абароту прыносіць менавіта гандаль у нядзелю. Падобнага меркаваньня прытрымліваецца апазыцыйная лібэральная партыя Nowoczesna (Сучасная).
У сваю чаргу апазыцыйная Польская сялянская партыя прапануе не адмяняць гандлю ў нядзелю, а ўвесьці акрэсьленыя гадзіны працы гандлёвых абʼектаў – з 14.00 да 21.00. Пры гэтым партыя прапануе, каб працаўнікі гандлю зараблялі ў нядзелю 250% стаўкі ў будні дзень.

Сэйм Польшчы разглядае законапраект, у якім плянуецца забараніць гандаль у нядзелю. З-за ўнесеных апазыцыяй паправак законапраект ня трапіў на галасаваньне, а быў вернуты на дапрацоўку ў Камісію па пытаньнях сямʼі й сацыяльнай палітыкі.

Кіроўная кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць», якая зьяўляецца аўтарам праекту, прапануе паступовае ўвядзеньне забароны на гандаль у нядзелю. Так, прапануецца, каб з 1 сакавіка 2018 году ў дзьве нядзелі ў месяцы можна было б гандляваць, у 2019 – толькі ў адну, а пачынаючы з 2020 года нядзельны гандаль быў бы цалкам забаронены. Забарона не ахоплівала б крам на аўтазаправачных станцыях і вакзалах.

Апазыцыйная правацэнтрысцкая «Грамадзянская плятформа» зьвяртае ўвагу на тое, што абмежаваньне альбо забарона гандлю стане прычынай павышэньня ўзроўню беспрацоўя. Партыя нагадвае, што 20% гандлёвага абароту прыносіць менавіта гандаль у нядзелю.

Падобнага меркаваньня прытрымліваецца апазыцыйная лібэральная партыя Nowoczesna (Сучасная).

У сваю чаргу апазыцыйная Польская сялянская партыя прапануе не адмяняць гандлю ў нядзелю, а ўвесьці акрэсьленыя гадзіны працы гандлёвых абʼектаў – з 14.00 да 21.00. Пры гэтым партыя прапануе, каб працаўнікі гандлю зараблялі ў нядзелю 250% стаўкі ў будні дзень.

вс

































Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт