Страляніна ў офісным будынку ў Гдыні, затрыманы 30-гадовы беларус (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.11.2017 08:11
Беларус, у мінулым актывіст Маладзі БНФ, прыйшоў на месца сваёй працы з пісталетам Glock і вінтоўкай.
Паліцыя перад будынкам, дзе адбылася страляніна
Увечары 14 лістапада ў офісе Thomson Reuters у цэнтры польскага горада Гдыня адбылася стральба. Паводле СМІ, яе зьдзейсьніў 30-гадовы грамадзянін Беларусі, які там працаваў. Ён затрыманы паліцыяй. Падчас здарэньня ніхто не пацярпеў, паведамляе «Эўрарадыё».
Як інфармуе «Наша ніва», затрыманы – гэта ўраджэнец Горадні Сьцяпан Сьвідзерскі. Актывіст Моладзі БНФ пасьля пратэстаў вясны 2006-га быў выключаны з гістфаку БДУ, па праграме Каліноўскага адвучыўся ў Гданьску на гісторыка. Калегі па працы кажуць журналістам, што мужчына быў закрытым чалавекам, нібыта, ні з кім не вітаўся, часта тэлефанаваў сваякам (у Беларусі ў яго жыве маці).
Яго хобі былі заняткі стральбой, беларус удзельнічаў у спаборніцтвах. Сьвідзерскі меў дазвол на зброю, у яго арсэнале – вінтоўка й некалькі пісталетаў. Працаваў ён звычайна ў другую зьмену (уводзіў у камп’ютар дадзеныя фірмаў), прыходзіў у офіс з трэніровак.
Адзін з супрацоўнікаў 14 лістапада ўбачыў, што беларус прыйшоў у будынак узброены – з пісталетам Glock і вінтоўкай, – і накінуўся на яго, каб абяззброіць. Падчас валтузьні й адбыліся два стрэлы.
Пра Сьцяпана Сьвідзерскага таксама вядома, што ён дапамагаў украінскім добраахвотнікам на Данбасе і нават езьдзіў туды як валанцёр.
вс
фота: PAP/Adam Warżawa
Офіс Thomson Reuters у Гдыні
Офіс Thomson Reuters