Польскі фонд вучыць дзяцей у Афрыцы чысьціць зубы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.11.2017 14:05
Калі дзеці першы раз бачаць пасту, то думаюць, што гэта пачастунак, і спрабуюць яе есьці.
Сельскія дзеці ў Афрыцыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0
Польскія валянтэры з дабрачыннага фонду Redemptoris Missio сабралі 30 тыс. цюбікаў зубной пасты й 55 тыс. зубных шчотак. Паста й шчоткі прызначаныя для дзяцей у Камэруне, Гане, Кеніі, Танзаніі, іншых краін поўдня Афрыкі, а таксама для дзяцей у Папуа-Новай Гвінэі.
Акрамя гэтага, у згаданых краінах фонд стварае стаматалягічныя кабінэты, куды й трапіць гуманітарная дапамога. Паводле супрацоўнікаў фонду, стаматалягічная дапамога ў гэтых краінах мае вялікае значэньне, бо, напрыклад, у Камэруне зубны боль лечаць такім чынам, што кладуць на зуб гарачы вугаль альбо льюць на яго кіслату з акумулятара.
Супрацоўнікі фонду таксама вучаць афрыканскіх дзяцей, якім чынам карыстацца шчоткай і як чысьціць зубы. Паводле іх, калі дзеці першы раз бачаць пасту, то думаюць, што гэта пачастунак, і спрабуюць яе есьці.
Фонд Redemptoris Missio арганізоўвае стаматалягічную дапамогу вось ужо некалькі гадоў.
вс