У Польшчы адзначаецца Дзень усіх сьвятых
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.11.2017 09:21
Сёньняшні дзень – нагода для таго, каб узгадаць людзей, якіх ужо няма сярод нас.
Гандаль кветкамі перад могілкамі ў ЛюблінеPAP/Wojciech Pacewicz
Сёньня католікі, але таксама й частка няверуючых, адзначаюць Дзень усіх сьвятых. Гэты дзень – нагода для таго, каб узгадаць людзей, якіх ужо няма сярод нас. У Польшчы сьвята мае ня толькі рэлігійны, але й дзяржаўны характар. Сёньня ў краіне свабодны ад працы дзень.
На старэйшых варшаўскіх могілках «Павонзкі» (Powązki) валянтэры, у тым ліку акторы, дзеячы культуры ды проста вядомыя палякі, зьбіраюць грошы на рэстаўрацыю старых помнікаў і скульптураў. У акцыі прымае ўдзел каля 250 чалавек. У папярэдніх гадах удзел у мерапрыемстве прымаў тагачасны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.
З 1978 года дзякуючы ахвяраваньням удалося адрэстаўраваць больш за 1350 помнікаў і намагільных плітаў, якія ўяўляюць гістарычную ды архітэктурную каштоўнасьць. У мінулым годзе было сабрана 170 тыс. злотых (больш за 40 тыс. эўра).

вс