Прадстаўнікі беларускай апазыцыі ўдзельнічаюць у шостай сэсіі Эўранэста ў Кіеве
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах шостай сэсіі Эўранэста (Парлямэнцкая асамблея Ўсходняга партнэрства), якая адкрылася 30 кастрычніка ў Кіеве. Афіцыйная дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў у сталіцу Ўкраіны не паехала.
Запрашэньне прыняць удзел у сэсіі Эўранэста атрымалі Юрась Губарэвіч (старшыня руху «За Свабоду»), Ірына Вештард (старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)), Сяргей Калякін (лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет»), Тацьцяна Караткевіч (сустаршыня руху «Гавары праўду»), Анатоль Лябедзька (лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі), Віталь Рымашэўскі (сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя»), Мікалай Статкевіч (сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса, лідар аргкамітэта па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада»), Аляксей Янукевіч (намесьнік старшыні Партыі БНФ), а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канопацкая, якія прадстаўляюць дэмакратычныя сілы краіны ў беларускім парлямэнце.
Парлямэнт Беларусі ў працы Эўранэста не ўдзельнічае з-за непрызнаньня выбараў у Нацыянальны сход адпаведнымі дэмакратычным стандартам.
Як заявіў БелаПАН на мінулым тыдні старшыня парлямэнцкай камісіі па міжнародных справах Валерый Варанецкі, удзел беларускага парлямэнта ў Эўранэсьце магчымы «на нармальных і на ўмовах, якія не дыскрэдытуюць краіну».
У той жа час Анатоль Лябедзька перад адʼездам у Кіеў сказаў БелаПАН: «Мы чакаем, што пытаньне сумленных выбараў будзе заставацца на парадку дня Эўранэста і стане ўмовай размарожваньня пляцоўкі для супрацоўніцтва эўраструктур з беларускім Нацыянальным сходам».
«Мы супраць таго, каб цяпер легітымізаваць склад Палаты прадстаўнікоў у рамках Эўранэста. Лічым, што патрэбныя дыскусійныя пляцоўкі, на якія будуць запрашацца ў тым ліку прадстаўнікі ўлады», – дадаў старшыня АГП.
Сёньня ў рамках сэсіі Эўранэста будуць працаваць парлямэнцкія камітэты, а 31 кастрычніка і 1 лістапада пройдуць пленарныя пасяджэньні.
Удзельнікамі Ўсходняга партнэрства зьяўляюцца Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна.

naviny.by/ав