Італьянскі ўрад гатовы да перамоваў з Лямбардыяй і Вэнэтай
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.10.2017 16:18
Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністар Паола Дженцільёні пасьля нядзельнага рэфэрэндуму.
Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота Bruno/flickr.com.Bruno/flickr.com
Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністар Паола Дженцільёні пасьля нядзельнага рэфэрэндуму, у якім жыхары гэтых рэгіёнаў выказаліся на карысьць значнага павелічэньня аўтаноміі, у асноўным падатковай сыстэмы.
Падчас наведваньня нафтаперапрацоўчага завода блізу Вэнэцыі прэмʼер-міністар Джэнцільёні сказаў, што хацеў бы пагаварыць пра тое, як зрабіць працу італьянскай дзяржавы лепшай. Ён дадаў, што ня хоча, каб разрывалася адзінства краіны. Прэмʼер-міністар Італіі падкрэсьліў, што ўрад хоча вырашыць сутнасьць праблем, узьнятых у рэгіёнах. Аднак ён адзначыў, што абмеркаваньне будзе складаным і ня можа быць хутка скончаным.
У Лямбардыі і Вэнэце жыве чвэрць усяго насельніцтва Італіі, якое вырабляе трэць італьянскага ВУП.
Гэтыя рэгіёны запатрабавалі большай незалежнасьці ад улады ў Рыме, а ў 80-х гадах хочуць адключыцца ад Італіі.
яс