Два рэгіёны Італіі прагаласавалі за аўтаномію
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.10.2017 09:12
Улады Лямбардыі й Вэнэта будуць дамагацца большай незалежнасьці ад Рыма.
Працэс галасаваньня ў ЛямбардыіPAP/EPA/FILIPPO VENEZIA
Жыхары Лямбардыі й Вэнэта на поўначы Італіі ў нядзелю, 22 кастрычніка, прагаласавалі за аўтаномію сваіх рэгіёнаў. Кіраўнікі абедзьвюх абласьцей ужо абвясьцілі вынікі рэфэрэндуму, нягледзячы на тое, што фармальна падлік галасоў яшчэ не завяршыўся.
У Лямбардыі за аўтаномію выказаліся 95% выбаршчыкаў пры яўцы ў 40% (правам голасу ў рэгіёне валодае восем мільёнаў чалавек). У Вэнэта «так» сказалі 98% пры яўцы 60% (колькасьць выбаршчыкаў у вобласьці – чатыры мільёны).
Вынік галасаваньня можа стаць сур'ёзным ударам для цэласнасьці й эканамічнага дабрабыту Італіі, паколькі на долю Лямбардыі й Вэнэта прыходзіцца 30% італьянскага ВУП, а насельніцтва гэтых рэгіёнаў складае амаль чвэрць усяго электарату краіны.
У адрозьненьні ад Каталёніі, рэфэрэндумы ў Італіі былі ўзгоднены з уладамі ў Рыме й праходзілі на цалкам законных падставах.
Лямбардыя й Вэнэта – адны з самых багатых рэгіёнаў Італіі. Статус аўтаноміі дасьць мясцовым уладам больш свабоды ў пытаньнях іміграцыйнай і сацыяльнай палітыкі, у сфэры бясьпекі, а таксама магчымасьць самастойна распараджацца падатковымі паступленьнямі.
корреспондент/вс