У Славеніі выбіраюць прэзыдэнта краіны
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.10.2017 13:40
Менш чым 2 мільёны выбаршчыкаў выбіраюць аднаго з дзевяці кандыдатаў.
Photo: pixabay.com
Фаварытам зьяўляецца дзеючы прэзыдэнт 53-гадовы Борут Пахор, былы лідэр сацыялдэмакратычнай партіі.
Паводле назіральнікаў, у Пахора шанцы на перамогу ў першым туры. Ён лічыцца вопытным палітыкам проэўрапейскай арыентацыі. Калі сёньня ён не атрымае больш за 50% галасоў – 12 лістапада пройдзе другі тур галасаваньня. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, контркандыдатам Пахора будзе, хутчэй за ўсё, мэр горада Крамнік Мар'ян Шарэц. Паводле апытаньня, за яго прагаласуе адна пятая электарату. 39-гадовы супернік дзеючага прэзыдэнта імкнецца амаладзіць кіруючую каманду.
Прэзыдэнт Славеніі ў асноўным выконвае прадстаўнічыя функцыі. Ён мае таксама ўплыў на выбар дыпляматаў, устанаўленьне законаў аб барацьбе з карупцыяй, і вызначае склад Канстытуцыйнага суда.
Канец галасаваньня а 19.00.
яс